Вялікі арлец
Вялікі арлец | |
У Раджастане (Індыя) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Птушкі |
Атрад | Ястрабападобныя |
Сямейства | Ястрабіныя |
Падсямейства | Арліныя |
Род | Ястрабы |
Від | Clanga clanga |
Бінамінальная намэнклятура | |
Clanga clanga Pallas, 1811 | |
Вялікі арлец (Clanga clanga) — драпежная птушка сямейства Ястрабіныя.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікая птушка даўжынёй 59—71 см з размахам крылаў 157—179 см. Маса цела 1,6—2,5 кг, асобныя саміцы да 3,2 кг.
Галава і покрыўнае пер’е(en) цёмна-карычневыя і кантрастуюць са сьвятлейшым апярэньнем. У палявых умовах цяжкаадрозны ад свайго найбліжэйшага суродзіча — малога падворліка.
Першаснае махавае пер’е чарнаватае зь сьветлымі аснаваньнямі ўнутраных апахалаў; на хвасьце — цёмна-бурае, часам з чарнаватым папярочным малюнкам. У маладых арляцоў апярэньне зь сьветлымі кроплепадобнымі плямамі, у дарослых на гузцы крыху сьвятлейшае апярэньне. Дзюба і кіпцюры чорныя. Васкавіца і ногі жоўтыя. Ногі апёраныя да самых пальцаў.
Голас падобны да сабачага брэху.
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міграцыйны від, расьсяляецца па ўсёй паўночнай паласе Эўразіі ад Цэнтральнай Эўропы да Манголіі і Кітаю. Зімуе ў паўднёва-ўсходняй Эўропе, паўночна-ўсходняй Афрыцы, Сярэднім Усходзе ды Індыйскім субкантынэнце. Вяртаньне з выраю адбываецца даволі позна. У Беларусі адна з найбольшых папуляцыяў — ад 120 да 150 параў[1].
Від схільны да вандраваньняў. Звычайна вялікі арлец ня селіцца далей за Нямеччыну, аднак час ад часу птушак можна сустрэць і далей на захад.
У зімовы пэрыяд птушкі больш трымаюцца разам, чым пры размнажэньні. Дзеля аховы тэрыторыі могуць зьбірацца разам да дзесяці арляцоў ды нават іншых ястрабіных, напрыклад чорных каршуноў або стэпавых арлоў.
Пражываньне і размнажэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пражывае ў мяшаных лясох ды каля поймавых лугоў, балотаў, рэк і азёраў. Палюючы, лунае ня вялікай вышыні або вышуквае здабычу на зямлі.
Харчуецца дробнымі грызунамі і птушкамі.
Гняздуе ў кронах дрэваў, адно гняздо часта выкарыстоўваецца некалькі разоў. У траўні саміца адкладае 1—3, але найчасьцей 2 яйкі, уздутыя альбо амаль эліптычныя. Птушаняты вылупляюцца праз 40 дзён. Малодшае птушанё паддаецца ганеньням старэйшага і, як правіла, гіне ў першыя два тыдні жыцьця. У веку 8—9 тыдняў птушаняты стаюць на крыло, пэўны час яшчэ трымаюцца з бацькамі, а з дасягненьнем стацевай сьпеласьці шукаюць уласную тэрыторыю і пару.
Статус
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Занесеныя ў сьпіс уразьлівых відаў МСАП. Зьмяншэньне колькасьці адбываецца з-за страты годных для пражываньня тэрыторыяў, умяшаньня чалавека (мэліярацыя, вырубка лясоў ля вялікіх вадаёмаў, паляваньне, набліжэньне да гнёздаў у гнездавы пэрыяд), зьмяншэньня разнастайнасьці харчовых відаў.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
На зімаваньні ў Ізраілі
-
У палёце
-
Адпачынак у Індыі
-
На паштовай марцы Беларусі
-
Museum specimen
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Арол беларускіх балотаў // Ахова птушак Бацькаўшчыны, 31 кастрычніка 2018 г. Праверана 29 лістапада 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Вялікі арлец у Віківідах? | |
Вялікі арлец на Вікісховішчы? | |
Вялікі арлец у Вікізьвестках? |