Васкавіца
Выгляд
Васкавіца — участак патоўшчанай скуры каля асновы наддзюб’я некаторых птушак (сокалападобныя, совападобныя, галубіныя, папугаепадобныя), на якой размешчаны вонкавыя адтуліны ноздраў. Звычайна васкавіца пазбаўлена пер’я і можа быць ярка афарбаваная (у шматлікіх драпежных птушак афарбоўка васкавіцы зьмяняецца з узростам — жоўтая ў старых, блакітнаватая ў маладых). Апераная васкавіца характэрная для папугаяў, арла-барадача. У некаторых соваў пакрыта зьвернутым наперад пер’ем. Васкавіца палягчае рухі наддзюб’я.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 864 с ISBN 5-85270-002-9 (См. аннотацию.)