Апэрацыя Багратыён
Апэрацыя Багратыён | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
СССР ПКНВ | Трэці Райх Румынія Вугоршчына Беларуская цэнтральная рада | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Іван Баргамян Іван Чарняхоўскі Георгі Захараў Канстанцін Ракасоўскі Георгі Жукаў Аляксандр Васілеўскі Зыгмунт Бэрлінг | Эрнст Буш Вальтэр Модэль Георг Ганс Рэйнгарт Курт фон Ціпэльскірх Вінцэнц Мюлер Ганс Ёрдан Нікалаюс фон Форман Вальтэр Вайс Франц Кушаль Міхал Вітушка | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
2,4 млн. чалавек[1]
зв. 5 тыс. самалётаў[2] | 800 тыс.. чалавек
1350 самалётаў[2] | ||||||||
Страты | |||||||||
178 507 забітымі/зьніклымі бязь вестак 587 308 параненымі[1] 2957 танкаў і САУ, 2447 гарматаў і мінамётаў 822 баявых самалётаў[2] | 250 тыс. беззваротна 150 тыс. паранена[3] | ||||||||
«Апэра́цыя Багратыён» — буйнамаштабная наступальная апэрацыя савецкіх войскаў у гады Другой сусьветнай вайны, названая так у гонар расейскага палкаводца расейска-францускай вайны 1812 году Пятра Багратыёна. Адна з найбуйнейшых вайсковых апэрацыяў за ўсю гісторыю чалавецтва.
Апэрацыя «Багратыён» была праведзена 23 чэрвеня — 29 жніўня 1944 на Беларусі войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту (камандуючы — генэрал арміі І. Х. Баграмян), 3-га Беларускага (камандуючы — генэрал-палкоўнік Іван Чарняхоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы — генэрал-палкоўнік І. Ф. Захараў) і 1-га Беларускага (камандуючы — генэрал арміі К. К. Ракасоўскі) франтоў з удзелам частак 1-й Польскай арміі, пры падтрымцы авіяцыі далёкага дзеяньня, Дняпроўскай вайсковай флятыліі.
Пасьпяховае наступленьне савецкіх войскаў прывяло да поўнага краху групы армій «Цэнтар» і страты 28 падразьдзяленьняў Вэрмахту.
Перадумовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Увосень 1943 — вясной 1944 году страты франтоў Чырвонай арміі на лініі Віцебск — Ворша — Магілёў перавысілі 330 000 вайскоўцаў забітымі, параненымі і зьніклымі бязь вестак[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Коллектив авторов. Россия и СССР в войнах ХХ века: Потери Вооружённых Сил / Г. Ф. Кривошеев. — М: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — 608 с. — (Архив). — 5000 ас. — ISBN 5-224-01515-4 БЕЛОРУССКАЯ СТРАТЕГИЧЕСКАЯ НАСТУПАТЕЛЬНАЯ ОПЕРАЦИЯ «БАГРАТИОН»
- ^ а б в Великая Отечественная война 1941—1945: Энциклопедия, глав. ред. М. М. Козлов. — М.: Сов. энциклопедия, 1985.
- ^ Михаил Поликарпов. Опэрация "Багратион", 23 ліпеня 2004
- ^ Вераніка Канюта. Вызваленьне: дух перамогі і горыч стратаў // Зьвязда : газэта. — 21 верасьня 2013. — № 178 (27543). — С. 1, 5. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па гісторыі Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |