Анусін (гміна Сямятычы)
Выгляд
(Перанакіравана з «Анусін (гміна Сямяцічы)»)
| Анусін польск. Anusin | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Сямятыцкі |
| Гміна | Сямятычы |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°23′19″ пн. ш. 22°54′43″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 231 чал. (2011)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 17-300 |
| Нумарны знак | BSI |
| Анусін на мапе Польшчы Анусін | |
Ану́сін (па-польску: Anusin, па-падляску: Anúsin, Hanúsin[2]) — вёска ў Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Сямятычы.
Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 640.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі палякі і каталікі (парафія сьвятых Пятра і Паўла ў Сямятычах-Станцыі[3]). Меншая частка насяленьня — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам (маладое пакаленьне ўжо палянізавалася), праваслаўныя (прыход сьвятых Пятра і Паўла ў Рускім Баратынцу[4]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У міжваенны пэрыяд Анусін прыналежаў да гміны Сямятычы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 293 жыхароў (197 палякаў каталіцкай веры і 96 праваслаўных беларусаў)[5].
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Wieś Anusin - informacje podstawowe (пол.) Polska w liczbach Праверана 10 жніўня 2017 г.
- ↑ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, s. 21
- ↑ SIEMIATYCZE STACJA – Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 10 жніўня 2017 г.
- ↑ Parafia pw. św. Anny w Boratyńcu Ruskim (пол.) Праверана 10 жніўня 2017 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 27 (пол.) Праверана 10 жніўня 2017 г.