Антон Мірановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Антон Мірановіч
Нарадзіўся 30 кастрычніка 1959(1959-10-30) (60 гадоў)
Беласток, Польская Народная Рэспубліка
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы Беластоцкі ўнівэрсытэт
Альма-матэр Варшаўскі ўнівэрсытэт
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мірановіч.

Анто́н Васільевіч Мірано́віч (па-польску: Antoni Mironowicz; нар. ў 1959, Беласток, Польшча) — польскі гісторык беларускага паходжаньня, дзеяч беларускае дыяспары ў Польшчы. Ардынарны прафэсар Беластоцкага ўнівэрсытэту (2006).

Скончыў Гуманістычны факультэт філіялу Варшаўскага ўнівэрсытэту ў Беластоку. Спэцыялізуецца ў пытаньнях гісторыі Беларусі, Цэнтральнае й Усходняе Эўропы, праваслаўя й Расеі. Загадчык Катэдры гісторыі культураў памежжа ў Інстытуце Гісторыі Беластоцкага ўнівэрсытэту.

У 1990 атрымаў тытул доктара ўва Ўнівэрсытэце імя Мікалая Капэрніка ў Торуні за працу «Падляскія праваслаўныя асяродкі й арганізацыі напрыканцы XVI і XVII стагодзьзяў».

У 1997 атрымаў габілітацыю ў Люблінскі Каталіцкі Ўнівэрсытэт за працу «Праваслаўе й вунія за Янам Казімерам». Мае ўзнагароду ад Таварыства выдаўцоў вышэйшых школаў за кніжку «Праваслаўная царква ў Рэчы Паспалітай».

Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]