Анка Упала
| Анка Упала | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Псэўданімы | Анка Упала |
| Нарадзілася | 1981 |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьніца |
| Жанр | проза |
| Мова | беларуская мова[1][1], расейская мова[1][1], ангельская[1][1], швэдзкая мова[1][1] і фінская мова[1][1] |
Анка Ўпала (сапр.: Алена Ўладзімераўна Казлова; нар. 1981, Магілёў) — беларуская літаратарка. Жыве ў Менску.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыла факультэт замежных моваў Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Жыве ў Менску. У 2013—2018 гадох каардынатарка Школы маладога пісьменьніка пры ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў».
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтарка кнігі кароткай прозы і вершаў «Дрэва энталіпт» (2012, выдавецтва «Логвінаў»)[2][3], першай у сэрыі дэбютных кніг Саюза беларускіх пісьменнікаў «Пункт адліку», і аўтабіяграфічнага раману «На заснежаны востраў» (2017, 2018, выдавецтва «Янушкевіч») пра час, пражыты ў Швэцыі[4].
Як публіцыстка пісала ў асноўным на тэмы гендэру, мовы і жаночых правоў, выступала з сэрыяй тэкстаў на Радыё Свабода, асобнымі артыкуламі ў часопісе Прайдзісьвет і на сайце budzma.by.
Апавяданьні, вершы і пераклады публікаваліся ў анталёгіі «Сьвятая праўда і іншыя казкі» (2009), магілёўскім пэрыядычным друку, літаратурных часопісах «Тэксты», «Дзеяслоў», «Тэрмапілы», «Arche», газэце «Літаратурная Беларусь», швэдзкай анталёгіі перакладаў сучаснай беларускай літаратуры «Беларусь — літаратурнае падарожжа» (Стакгольм, 2011). З старабеларускай пераклала на трасянку[5] «Прамову Мялешкі».
Пасьля публікацыі папяровага выданьня раману «На засьнежаны востраў» на кнігу выйшла рэцэнзыя [6] Інгі-Ліны Ліндквіст у найбуйнейшай газэце Скандынавіі «Афтанблядэт».
У рэцэнзыі гаворыцца:
«Усё робіцца сьвежым, быццам паніклыя цюльпаны ў ледзяной вадзе. Прыгарады, электрычкі, пешаходныя вуліцы апісаныя з інтэнсыўнасьцю і мэлянхоліяй беларускай мовы, якой рэдка выпадае магчымасьць выявіць усю сваю магутнасьць». «Анка Ўпала закранае тэмы, якія прыцягваюць маладых чытачоў: міграцыя, выклікі глябальнага сьвету, фэмінізм і пошук ідэнтычнасьці ў іншай краіне».
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пераможца літаратурнага конкурсу імя Данііла Хармса (Санкт-Пецярбург, 2007), фіналістка конкурсу маладых літаратараў імя Карласа Шэрмана (Менск, 2009), дыплямантка прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў намінацыі «Проза» (2011) і ў намінацыі «Пераклад» (2018) за пераклад зь фінскай мовы кнігі для дзяцей Тымы Парвэлы «Эла і сябры» (2017, выдавецтва «Мастацкая літаратура»).
Раман «На засьнежаны востраў» увайшоў у шорт-ліст Прэміі Гедройца (2018). У пісьменьніцкім галасаваньні «Кніга году» (2018) кніга заняла трэцяе месца.
Стыпэндыятка фонду культуры Artica Svalbard (в. Шпіцбэрген), 2019, намінаваная як пісьменьніца нарвэскім ПЭН-цэнтрам[7]. Правяла на востраве Шпіцбэрген два месяцы падчас палярнай ночы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Upala, Anka // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ↑ СБП, Анка Упала, Anka Upala
- ↑ Анка Упала. Дрэва энталіпт
- ↑ На заснежаны востраў
- ↑ Рэч Мялешкі, кашталяна Смаленскага, на засяданіі правіцельства ў Варшаве ў 1589 гаду
- ↑ Sverige får nytt liv — på belarusiska
- ↑ articasvalbard.no(недаступная спасылка)