Анжэлка Марціч
Анжэлка Марціч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1 траўня 1924 |
Памерла | 11 лістапада 2020 (96 гадоў) |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, перакладніца |
Мова | харвацкая[2] |
Узнагароды |
Анжалка Марціч (па-харвацку: Anđelka Martić; 1 траўня 1924, Заграб, Каралеўства сэрбаў, харватаў і славенцаў — 11 лістапада 2020, Заграб, Харватыя) — харвацкая пісьменьніца і перакладчыца літаратуры.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Анжэлка Марціч нарадзілася ў Заграбе, другой з траіх у сям’і дзяцей. Яе бацька памёр маладым у 1933 годзе, і хваравітая маці спрабавала зьвесьці канцы з канцамі. Дзяўчынка праводзіла ўвесь час з бабуляй і дзядулем у сельскай мясцовасьці. Гэтыя візыты сталі адным з яе галоўных літаратурных матываў. На мяжы Другой сусьветнай вайны Анжэлка скончыла сярэднюю школу. Пасьля таго, як яе брат, актывіст супраціву, быў выкрыты і затрыманы у 1941 годзе харвацкай марыянэткавай міліцыяй і пакараны ў лютым 1942 года ў канцлягеры Ясенавац, яна далучылася да партызан і служыла ваенным карэспандэнтам[3]. У канцы вайны ўдзельнічала ў вызваленьні Бялграду.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марціч найбольш вядомая дзякуючы ваеннай прозе для дзяцей, асабліва дзякуючы раману «Пірга» аб сяброўстве хлопчыка і сіраты-казулі ў віхуры Другой сусьветнай вайны. Яе першыя вершы былі апублікаваныя ў часопісе Kulturni prilozi. Пасьля вайны яна працавала журналістам у рэдакцыях газэт VJESNIK і Omladinski Borac і дзіцячага часопісу Піянэр. Была галоўным рэдактарам дзіцячага часопіса «Радасьць» і галоўным рэдактарам выдавецтва «Наша дзетка». Яна — чалеец харвацкай асацыяцыі пісьменьнікаў з 1954 году.
Анжэлка Марціч пісала вершы, дзіцячыя кнігі і тэксты да кніжак з малюнкамі. Яна зьяўляецца самым выбітным аўтарам харвацкай ваеннай прозы для дзяцей. Некалькі яе прац — гэта аўтабіяграфічныя кнігі і фантастычная проза ў лепшых традыцыях харвацкай пісьменьніцы Іваны Брліч-Мажураніч. У сваім рамане «Пірга», напісаным ад першай асобы, яна распавядае лірычную гісторыю пра вайну, у якой усе істоты пакутуюць без розьніцы.
Яе творы перакладзены на замежныя мовы — ад польскай, чэскай, расейскай і італьянскай да эспэранта, кітайскай і пэрсыдзкай.[4] Сама яна пераклала шэраг кніг на славенскую мову.
Апублікаваныя працы:
- Mali konjovodac i druge priče — Заграб, 1951 год
- Белкан — Заграб, 1951 год
- Пірга — Заграб, 1953 год
- Jezero u planini — Заграб, 1956 год
- Vuk na Voćinskoj cesti — Заграб, 1956 год
- U vihoru — Заграб, 1958 год
- Dječak i šuma — Заграб, 1960 год
- Kurir Dragan i njegovo konjče — Сараева, 1961 год
- Neugasivi životi — Заграб, 1961 год
- Малі борац — Заграб, 1964 год
- Proljeće, mama i ja — Заграб, 1968 год
- Баба Ката — Заграб, 1971 год
- Djedica Pričalo i čarobni vrutak — Заграб, 1977 год
- Шашаві Дані — Заграб, 1978 год
- Mali konjovodac — Заграб, 1985 год
- Izabrana djela in Pet stoljeća hrvatske književnost — Заграб, 1991 год
- Zarobljenik šumske kuće — Заграб, 1999 год
- Tri lisice i šumski car — Заграб, 2002 год
- Dječak div i druge bajke — Заграб, 2002 год
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- За сваю літаратурную дзейнасьць Анжэлка Марціч была ўзнагароджана югаслаўскім ордэнам працы з залатым вянком.
- Югаслаўскі ордэн «За адвагу» за выратаваньне параненага таварыша.
- У 1973 годзе яна атрымала ордэн усьмешкі — унікальную ўзнагароду ад імя дзяцей Польшчы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Gradska groblja Zagreb - Tražilica pokojnika
- ^ Martić, Anđelka // CONOR.SI
- ^ Jovanović (2019-07-08) Anđelka Martić: Zagreb je bio izvan sebe od sreće zbog ulaska partizana Архіўная копія ад 2020-11-07 г.
- ^ Umrla je književnica Anđelka Martić, poznata je po romanu Pirgo i prozi za djecu. Jutarnji list (2020-11-12). Архіўная копія ад 2020-11-12 г.