Андэрс Бэрынг Брэйвік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Андэрс Брэйвік
нарв. Anders Behring Breivik
Terrorist Anders Behring Breivik's fake police ID as evidence item on display at 22. juli-senteret (22 July Information Center) in Regjeringskvartalet, Oslo, Norway. Photo 2018-09-14.jpg
Род дзейнасьці бізнэсмэн, тэрарыст
Дата нараджэньня 13 лютага 1979 (42 гады)
Месца нараджэньня Осьлё, Нарвэгія
Грамадзянства Нарвэгія
Месца вучобы Hartvig Nissen School[d], Oslo Commerce School[d] і Унівэрсытэт Осьлё[1]
Занятак трэйдэр, прадавец, прадпрымальнік, mass murderer, тэрарыст і conspiracy theorist
Псэўданімы Andrew Berwick, Sigurd Jorsalfare і Sigurd the Crusader
Бацька Эйнс Брэйвік
Маці Вэнке Бэрынг
Сайт sites.google.com
Дадаткова вядомы як выканаўца нападаў у Нарвэгіі 2011 году

Андэрс Бэрынг Брэйвік (нар. 1979, Осьлё) — арганізатар і выканаўца выбуху ва ўрадавым квартале Осьлё і нападу на палітычны моладзевы летнік Нарвэскай працоўнай партыі 22 ліпеня 2011 году. З 16 красавіка па 22 чэрвеня 2012 году ў акруговым судзе Осьлё прайшлі слуханьні, у ходзе якіх 17 красавіка Андэрс Брэйвік заявіў, што ўчыніў абодва напады ў сувязі з «крайняй неабходнасьцю». 24 жніўня 2012 г. Брэйвіка выраклі на 21 год пазбаўленьня волі ў турме, што было найбольшым тэрмінам зьняволеньня ў Нарвэгіі[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брэйвік атрымаў адукацыю ў Камэрцыйнай школе Осьлё і, паводле Verdens Gang, вызнае сябе кансэрватыўным нацыяналістам[3][4]. У першай палове 2000-х быў ініцыятыўным чальцом Партыі прагрэса Нарвэгіі (FrP) і ейнага моладзевага крыла FpU, аднак быў вымушаны пакінуць партыю праз узмацненьне жорсткасьці сваіх поглядаў[5]. У сацыяльных мэдыя ён вызнаваў сабе паклоньнікам нарвэскага антынацыскага партызана Макса Мануса, нідэрляндзкага палітыка Герта Вільдэрса[6] і сацыяльна-лібэральнага філёзафа Джона Ст’юарта Міла[3][4]. У якасьці сваіх зацікаўленасьцяў ён пазначаў «бодзібілдынг, кансэрватыўную палітыку і масонства»[7]. У яго Твітэры існуе толькі адзін запіс з цытатай Джона Ст’юарта Міла: «Адзін чалавек зь верай мацнейшы за сто тысяч чалавек, якія маюць толькі інтарэсы»[7], датаваны 17 ліпеня.

Паводле газэты VG раней ён ня меў стыкаў з паліцыяй за выняткам парушэньня правілаў дарожнага руху[3]. Паводле той жа газэты на імя Брэйвіка зарэгістраваныя пісталет Glock, вінтоўка і драбавік. Пад канец чэрвеня ці ў пачатку ліпеня ён пераехаў у невялікае мястэчка Рэна за 140 км на поўнач ад Осьлё[3], дзе ён адкрыў невялікую фірму пад назвай «Breivik Geofarm»[8]. Выказваліся меркаваньні, што ён выкарыстоўваў сваю фірму з мэтай легальнага здабыцьця вялікай колькасьці штучных угнаеньняў і іншых хімічных рэактываў для стварэньня аміакавай салетры[3]. У траўні фірме Брэйвіка было прададзена шэсьць тон угнаеньняў[9].

Напады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22 ліпеня 2011 г. а 15:25 падарваў начыненую выбухоўкай машыну ва ўрадавым квартале Осьлё. У выніку загінулі 8 чалавек. Праз 2 гадзіны, а 17:22, даехаў да моладзевага летніка на востраве Ўтоя і пераапрануты ў форму паліцыянта адкрыў страляніну па ўдзельніках мерапрыемства Працоўнай партыі Нарвэгіі, якая кіравала ўрадам краіны. Колькасьць забітых у выніку 2-га нападу склала 69 чалавек, зь іх двое загінулі пры ўцёках: 1 упаў з абрыва, другі ўтануў. інцыдэнта на востраве.

Быў арыштаваны адразу пасьля ўчыненага замаху на моладзевы лягер. У часе затрыманьня быў паранены[10]. Пры расьсьледаваньні паліцыя таксама спачатку меркавала, што ў яго быў саўдзельнік[3][11][12]. Пасьля свайго арышту афіцыйныя асобы далі яму характарыстыку ўльтраправага экстрэміста[13]. Намесьнік начальніка паліцыі Роджэр Андэрсэн апісаў падазраванага як «хрысьціянскага фундамэнталіста»[14].

Кніга[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За колькі гадзінаў да нападу 22 ліпеня 2011 г. Брэйвік выклаў у сеціва[15] сваю ангельскамоўную[16] нявыдадзеную кнігу «Дэклярацыя незалежнасьці Эўропы 2083 году» (анг. 2083 — A European Declaration of Independence)[17] на 1500 старонак, якую пісаў папярэднія 9 год[18] і 12-хвілінны відэаролік, што сьцісла перадаваў яе зьмест[19]. Сярод задачаў нападаў былі распаўсюд і працягненьне ўвагі да напісанага[20].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Breivik får tilbud om studieplass ved Universitetet i OsloAftenposten, 2015.
  2. ^ Сяргей Кізіма. Суд над Брэйвікам: тэатар абсурду або выпрабаваньне дэмакратычных прынцыпаў // Зьвязда : газэта. — 27 красавіка 2012. — № 81 (27196). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ а б в г д е Pågrepet 32-åring kalte seg selv nasjonalistisk - VG Nett(нарв.). Vg.no. Праверана 22 July 2011 г.
  4. ^ а б Utøya-skytteren flyttet nylig til Hedmark(нарв.). Ostlendingen.no. Праверана 23 July 2011 г.
  5. ^ Eivind Fondenes, Kathleen Buer (23 July 2011) Terrorsiktede var tidligere medlem av Fremskrittspartiet(нарв.). TV2 nyhetene. Праверана 23 July 2011 г.
  6. ^ Dader bloedbad bewondert Geert Wildersq HLN.BE news Праверана 23 July 2011 г.
  7. ^ а б Сямён Печанко, Сяргей Гезгала. Нарвэгія: фанатык забіў 76 чалавек // Газэта «Наша ніва», 22 ліпеня 2011 г. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
  8. ^ Brønnøysundregistrene - Nøkkelopplysninger fra Enhetsregisteret(нарв.) Brønnøysund Business Register. Ministry of Trade and Industry (2009-05-18). Праверана 22 July 2011 г.
  9. ^ Oslo bomb suspect bought 6 tonnes fertiliser: supplier. Reuters (23 July 2011). Праверана 23 July 2011 г.
  10. ^ Полиция заявила о 80 убитых на острове Утойя(рас.). Lenta.ru (23 ліпеня 2011). Праверана 23 ліпеня 2011 г.
  11. ^ Anders (32) i Oslo ble pågrepet etter bombe og massedrap | TV 2 Nyhetene(нарв.). Tv2.no. Праверана 22 July 2011 г.
  12. ^ Named: The blond Norwegian, 32, arrested over 'holiday island massacre' and linked to Oslo bomb blasts, which killed 7 people and injured many more.. Daily Mail (22 July 2011). Праверана 22 July 2011 г.
  13. ^ J. David Goodman (23 July 2011) At Least 80 Are Dead in Norway Shooting The New York Times Праверана 23 July 2011 г.
  14. ^ Norway police say 84 killed in Utoeya shooting Reuters Праверана 23 July 2011 г.
  15. ^ Ала Мачалава. Мэа не апраўдае сродкаў // Зьвязда : газэта. — 26 ліпеня 2011. — № 139 (27003). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  16. ^ Андрэй Елісееў. Нарвэскі тэрарыст хацеў зрабіць у цэнтры ЭЗ «новы Чарнобыль» // Эўрарадыё, 25 ліпеня 2011 г. Архіўная копія ад 25 ліпеня 2011 г. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.
  17. ^ Лік ахвяраў тэрактаў у Нарвэгіі набліжаецца да сотні У сьвеце. Белтэлерадыёкампанія (24 ліпеня 2011). Праверана 25 верасьня 2011 г.
  18. ^ Трагедыя ў Нарвэгіі ўскалыхнула ўвесь сьвет У сьвеце. Белтэлерадыёкампанія (24 ліпеня 2011). Праверана 25 верасьня 2011 г.
  19. ^ Ананімы вырашылі перавесьці маніфэст нарвэскага тэрарыста на жарт У сьвеце. Беларускае тэлеграфнае агенцтва (28 ліпеня 2011). Праверана 25 верасьня 2011 г.
  20. ^ Алесь Чайчыц. Брэйвік толькі нашкодзіў каштоўнасцям, за якія нібыта выступае // Газэта «Наша ніва», 25 ліпеня 2011 г. Праверана 23 чэрвеня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]