Андрэй Рум
| Андрэй Рум | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 студзеня 2002[1] (24 гады) | |
| Рост | 180 см[1] | |
| Вага | 75 кг[1] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Слуцак | |
| Нумар | 15 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2020— | Слуцак | 68 (2) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Андрэй Рум (нар. 19 студзеня 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Слуцку».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў займацца футболам у Лідзе, а на юнацкім узроўні выступаў за гарадзенскі «Нёман».
Гулец таксама навучаўся ў менскай Акадэміі АБФФ, пасьля заканчэньня якой у 2019 годзе трапіў у склад «Слуцку», дзе пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да першай каманды клюбу. Дэбютаваў за «Слуцак» 29 жніўня 2020 году ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лякаматыва» (2:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 1 лістапада 2020 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Энэргетыка»-БДУ (2:0). Пасьля працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, а з 2022 году рэгулярна трапляў на лаўку запасных, зрэдку выходзячы на поле. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[2], застаўшыся ў статусе гульца ратацыі.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У сакавіку 2019 годзе знаходзіўся ў складзе зборнай на элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы, але на футбольную пляцоўку не выходзіў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway