Андрэй Блажэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Stary Jolup (гутаркі | унёсак) у 19:28, 22 кастрычніка 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Андрэй Блажэвіч, сапр.:Андрэй Вангін (30 лістапада 1895, Відзы — 18 траўня 1977, Гнеў, Польшча) — беларускі актор.

Вядучы актор трупы Галубка — Беларускага дзяржаўнага вандроўнага тэатру. Выступаў у характарных ролях.

Арыштаваны ў 1937. Пасля Другой Сусьветнай вайны выехаў у ПНР. Удзельнічаў у аматарскіх спэктаклях на Памор’і.

З 1968 дажываў у доме састарэлых у Гдыні. Наведваў беларускі клюб у Гданьску пры Доўгім Таргу. Яго адведвалі Ірэна Мельнікаў і Анна Красько. Абедзьве ўспамінаюць, як наракаў на адзіноту.

Пра яго згадваў Міхась Хмялеўскі на старонках «Нівы» ў 1970, публікуючы кароткую нататку пра галубкоўца А. Блажэвіча і яго здымак.

Увесну 1977 зьнік з дому састарэлых Гдыні. Толькі праз 25 год высьветлілася, з прычыны пагаршэньня здароўя яго перавезьліў ў Гнеў — у адпаведны дом. Там пасьля 19 дзён памёр. Пахаваны ў Гневе на каталіцкіх могілках, у той частцы, дзе хавалі жыхароў дому састарэлых.

Дзякуючы гданьскім беларусам магіла бяз помніка была адшуканая. Дзякуючы складкам (да якіх далучыўся і Генэральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску Міхал Аляксейчык) быў усталяваны помнік, які з граніту вельмі хутка выканаў мясцовы каменячос Рышард Адамчык[1].

Помнік адкрылі бурмістр Гнева Багдан Бадзёнг, дырэктар Дому для састарэлых Мечыслаў Матысяк і гданьская беларуска Анна Іванюк.

Тэрэса Эльманоўская знайшла ў доме састарэлых і дакумэнтальны архіў Вангіна.

Крыніцы

  1. ^ Лена Глагоўская. Памінальны май // Ніва № 28 (2461) 13 ліпеня 2003
  • «Працоўны сьпіс» Андрэя Вангіна (Блажэвіча)" \\ Руслан Равяка \\Arche 11-2011

Вонкавыя спасылкі