Перайсьці да зьместу

Андрэеўка (Добрускі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэеўка
Вобласьць: Гомельская
Раён: Добрускі
Сельсавет: Усохабудзкі
Насельніцтва: 110 (2004)
Тэлефонны код: +375 2333
Паштовы індэкс: 247086
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°08′ пн. ш. 31°31′ у. д. / 52.133° пн. ш. 31.517° у. д. / 52.133; 31.517Каардынаты: 52°08′ пн. ш. 31°31′ у. д. / 52.133° пн. ш. 31.517° у. д. / 52.133; 31.517
Андрэеўка на мапе Беларусі
Андрэеўка
Андрэеўка
Андрэеўка

Андрэ́еўка[1] — пасёлак у Добрускім раёне Гомельскай вобласьці. Андрэеўка ўваходзіць у склад Усохабудзкага сельсавету. Насельніцтва 110 чал. (2004).

Знаходзіцца за 36 км на паўднёвы ўсход ад Добрушу і за 5 км ад чыгуначнай станцыі Мікалаеўка, за 70 км ад Гомелю.

Пасёлак заснаваны напачатку XX ст. перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 року ў пасёлку дзейнічала паштовае аддзяленьне. З 8 сьнежня 1926 року па 30 сьнежня 1927 року цэнтар Андрэеўскага сельсавету Краснабудзкага, з 4 жніўня 1927 року Церахоўскага раёнаў Гомельскай акругі. У 1930 року савецкая ўлада арганізавала калгас «Беларусь», працавалі вятрак і конная крупадзёрня.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты забілі 15 мірных жыхароў. У баі за вёску ў верасьні 1943 року загінулі 2 жаўнеры, якія пахавалі ў брацкай магіле за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі.

У 1959 року вёска знаходзілася ў складзе калгасу імя А. Суворава з цэнтрам у вёсцы Ўсоская Буда.

  • 1926 — 611 чал., 118 двароў.
  • 1959 — 389 чал. (паводле перапісу).
  • 2004 — 110 чал., 63 двары.

У мястэчку 63 жылыя хаты (2004). Пляноўка складаецца з 2 злучаных паміж сабой вуліцаў, з шыротнай арыентацыяй. Забудова двухбаковая, драўлянымі хатамі.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)