Андрэа Полі
| Андрэа Полі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 29 верасьня 1989[1][2] (36 гадоў) | |
| Рост | 181 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006—2007 | Трэвіза[d] | 4 (0) |
| 2007—2013 | Сампдорыя | 84 (3) |
| 2008—2009 | → Сасуолё | 32 (5) |
| 2011—2012 | → Інтэрнацыянале | 18 (0) |
| 2013—2017 | Мілян | 90 (3) |
| 2017—2021 | Балёньня | 108 (9) |
| 2021—2022 | Антальяспор | 28 (0) |
| 2022—2023 | Модэна[d] | 11 (0) |
| 2024 | Про Сэста 1913[d] | 10 (0) |
| Зборныя | ||
| 2006 | Італія (да 17)[d] | 7 (0) |
| 2006 | Італія (да 18)[d] | 4 (0) |
| 2006—2008 | Італія (да 19)[d] | 11 (2) |
| 2008 | Італія (да 20)[d] | 1 (0) |
| 2009—2010 | Італія (да 21)[d] | 12 (1) |
| 2012—2014 | Італія | 5 (1) |
Андрэа Полі (па-італьянску: Andrea Poli; нар. 29 верасьня 1989 году, Віторыё-Вэнэта, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку пяць матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Андрэа пачаў сваю кар’еру ў клюбе Сэрыі Б «Трэвіза». 31 студзеня 2007 году ён перайшоў у склад клюбу Сэрыі А генуэскай «Сампдорыі», але адразу ж быў аддадзены ў арэнду назад у «Трэвіза», каб дагуляць распачаны сэзон. Наступны сэзон таксама правёў у арэндзе, але ў іншым клюбе ніжэйшага дывізіёну. Толькі ў 2009 годзе Полі стаў сталым гульцом «Сампдорыі», даволі хутка атрымаўшы месца ў стартавым складзе.
Сэзон 2011—2012 гадоў правёў у складзе клюбу «Інтэрнацыянале», знаходзячыся ў мілянскім клюбе ў арэндзе. 8 ліпеня 2013 году футбаліст стаў гульцом клюбу «Мілян»[3].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Андрэа дэбютаваў у складзе зборнай Італіі 15 жніўня 2012 году ў матчы супраць зборнай Ангельшчыны, выйшаўшы на пляцоўку на другую палову гульні. 31 траўня 2013 году Полі забіў свой першы гол у складзе зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Сан-Марына.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Мілян»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2016
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Andrea Poli // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Andrea Poli // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ AC Milan signs Andrea Poli. TeamTalk
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 29 верасьня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Вэнэта
- Футбалісты клюбу «Трэвіза»
- Футбалісты клюбу «Сампдорыя» Генуя
- Футбалісты клюбу «Сасуолё»
- Футбалісты клюбу «Інтэрнацыянале» Мілян
- Футбалісты клюбу «Мілян»
- Футбалісты клюбу «Балёньня»
- Футбалісты клюбу «Антальяспор» Анталья
- Футбалісты клюбу «Модэна»
- Футбалісты зборнай Італіі
- Італьянскія футбалісты