Перайсьці да зьместу

Эстэглал Тэгеран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эстэглал
Заснаваны 1945
Горад Тэгеран, Іран
Стадыён Азадзі
Умяшчальнасьць: 78 116
Чэмпіянат Про-ліга
 · 2024—2025 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcesteghlal.ir (пэрс.)​ (анг.)

«Эстэгла́л» — іранскі футбольны клюб, які месьціцца ў Тэгеране. Каманда ўдзельнічае ў чэмпіянаце Ірану па футболе. 10-разовы чэмпіён Ірану, 8-разовы ўладальнік Кубка Ірану. «Эстэглал» мае больш за ўсё прыхільнікаў у Іране і лічыцца самай папулярнай камандай у Іране. Клюб уваходзіць у шматпрофільную спартова‑культурную кампанію «Эстэглал». Ён стаў першай камандай, якая набрала тысячу пунктаў у Про-лізе[1][2]. На міжнародным узроўні «Эстэглал» двойчы перамагаў у Лізе чэмпіёнаў АФК. Пасьля рэвалюцыі 1979 году жаночыя каманды клюбу былі расфармаваныя, і разьвіцьцё жаночага футболу ў Іране стала залежаць ад палітыкі новага рэжыму. З сэзону 1973—1974 гадоў «Эстэглал» ладзіць хатнія матчы на стадыёне «Азадзі»[1], на якім таксама гуляе клюб «Пэрсэпаліс».

Вядомыя гульцы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]