Перайсьці да зьместу

Ангідрыт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ангідрыт — мінэрал, сульфат кальцыю хімічны склад Ca[SO4].

Сымэтрыя крышталяў рамбічная. Колер белы, сьветла-шэры, блакітнаваты, чырванаваты. Бляск шкляністы. Цьвёрдасьць 3—3,5; шчыльнасьць 2800 — 3000 кг/м³. У прысутнасьці вады на паветры адбываецца гідратацыя зь пераходам у гіпс і павелічэньнем аб’ёму да 30 %. Асноўная маса ангідрыта ўтвараецца асадкавым шляхам.

Выкарыстоўваецца як угнаеньне, у вытворчасьці вяжучых матэрыялаў, як матэрыял у выяўленчым мастацтве. Ангідрытсховішча мультымэдыйных матэрыялаў