Аб’ём

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Аб’ём (таксама абсяг, абшар, абыймо, абнім)[1] — ёмістасьць геамэтрычнага цела, г. зн. часткі прасторы, абмежаванай адной або некалькімі замкнёнымі паверхнямі. Ёмістасьць выяўляецца лікам кубічных адзінак, якія складаюцца ў аб’ёме.

Прынятыя адзінкі вымярэньня — у СІ і вытворных ад яе — кубічны мэтар, кубічны сантымэтар, літар (кубічны дэцымэтар) і г. д. Пазасыстэмныя — галён, барэль.

Слова «аб’ём» таксама ўжываюць у пераносным значэньні для пазначэньня агульнай колькасьці або бягучай велічыні. Напрыклад, «аб’ём попыту», «аб’ём памяці», «аб’ём працаў».

У выяўленчым мастацтве аб’ёмам завецца ілюзорная перадача прасторавых характарыстак адлюстроўванага прадмета мастацкімі мэтадамі.

Паходжаньне слова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова аб’ём» — запазычаньне XX ст. з расейскай мовы.

У 20-я гады XX ст. прапаноўвалі іншыя сынонімы-наватворы для гэтага панятка: абыймо, абнім.

Вылічэньне абʼёму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Матэматычна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Аб’ём (геамэтрыя)

У агульным выпадку матэматычна аб’ём цела вылічаецца па наступнай інтэгральнай формуле:

,

дзе  — характарыстычная функцыя геамэтрычнага вобраза цела.

Для шэрагу целаў з простай формай зручнейшым ёсьць выкарыстаньне адмысловых формул. Напрыклад, аб’ём куба з даўжынёй боку, роўнай a, роўны .

Праз шчыльнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб'ём знаходзіцца па формуле:

Меры аб’ёму вадкасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 л = 1,76 пінты = 0,22 галёна.

Ангельскія пазасыстэмныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Антычныя пазасыстэмныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытнагабрэйскія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Эйфа = 24 883 см³
  • Омэр = 1/10 эйфы

Расейскія пазасыстэмныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Меры сыпкіх рэчываў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ангельскія пазасыстэмныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Расейскія пазасыстэмныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.slounik.org/trasianka/l1