Перайсьці да зьместу

Сакратарыят ААН

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сакратарыят ААН
Дата ўтварэньня 1945
Тып галоўны орган ААН
Штаб-кватэра Нью-Ёрк
Афіцыйныя мовы ангельская, француская
Генэральны сакратар Антонію Гутэрыш
Матчына кампанія Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў
Сайт un.org/secretariat

Сакратарыя́т ААН — міжнародны штат якога працуе ў штаб-кватэры ці ў вонкавых адьдзяленьнях ці офісах ААН ва ўсім сьвеце. Сакратарыят ёсьць «рухавіком» і дзяржаўнай службай ААН. Адыгрывае важную ролю ў фармаваньні парадку дня для дарадчых і тых органаў ААН, якія робяць нейкія пастановы, як то Генэральнай Асамблеі, Эканамічнай і Сацыяльнай Рады, Рады Бясьпекі, а таксама бярэ ўдзел у выкананьні такіх пастановаў. Генэральны сакратар, якога прызначае Генэральная Асамблея, ёсьць кіраўніком сакратарыяту[1].

Мандат сакратарыяту вельмі шырокі. Другі генэральны сакратар ААН Даг Гамаршэльд апісаў паўнамоцтвы арганізацыі. Паводле яго ААН працуе ў межах, вызначаных дзеяньнямі і супрацоўніцтвам урадаў, таму ён мае творчы патэнцыял і можа прасоўваць новыя ідэі[2]. Дэпартамэнт палітычных пытаньняў ААН, які мае ролю, аналягічную міністэрству замежных справаў, ёсьць часткай сакратарыяту. Сакратарыят ёсьць асноўнай крыніцай эканамічнага і палітычнага аналізу для Генэральнай Асамблеі і Рады Бясьпекі, а таксама кіруе апэрацыямі, ініцыяванымі дарадчымі органамі ААН, арганізуе палітычныя місіі, рыхтуе ацэнкі, якія папярэднічаюць міратворчым апэрацыям, прызначае кіраўнікоў міратворчых місіяў, робіць дасьледаваньні і аналіз, камунікуе зь недзяржаўнымі ўстановамі і арганізацыямі, як то СМІ і грамадзкія арганізацыі, і адказвае за публікацыю ўсіх дамоваў і міжнародных пагадненьняў[1][3].

  1. 1 2 UN Secretariat. United Nations (18.11.2014).
  2. ↑ Dag Hammarskjöld Hammarskjöld: The Political Man. — Funk & Wagnalls, 1968.
  3. ↑ Who Runs the International System? Power and the Staffing of the United Nations Secretariat. Paul Novosad (09.01.2014). Архіўная копія ад 13.04.2015 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]