Перайсьці да зьместу

Аляксандар Ганевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Ганевіч
Аляксандар Дармідонтавіч Ганевіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусі ў Швайцарскай Канфэдэрацыі
10 жніўня 2020  цяперашні час
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік Аляксей Жбанаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся26 траўня 1963 (63 гады)
Ліда
АдукацыяДыпляматычная акадэмія МЗС Расеі

Алякса́ндар Дармідо́нтавіч Гане́віч (нар. 26 траўня 1963, Ліда Гарадзенскай вобласьці, БССР) — беларускі дыплямат.

Скончыў Усурыйскую вышэйшую вайсковую аўтамабільную камандную вучэльню, Маскоўскую дыпляматычную акадэмію(d), дыпляматычную школу Міністэрства замежных справаў Нямеччыны.

У 1993—1996 роках — трэці, другі сакратар, начальнік аддзелу службы дзяржаўнага пратаколу Міністэрства замежных справаў Беларусі. 1996—2000 — першы сакратар — консул амбасады Беларусі ў Нямеччыне (Бэрлін). 2000—2003 — загадчык сэктару пратакольных мерапрыемстваў, намесьнік начальніка службы — начальнік аддзелу візытаў службы дзяржаўнага пратаколу Міністэрства замежных справаў Беларусі. 2003—2008 — дарадца па палітычных пытаньнях амбасады Беларусі ў Швайцарыі (Бэрн). 2008—2011 — дарадца, кансультант аддзелу візытаў службы дзяржаўнага пратаколу Міністэрства замежных справаў Беларусі.

2011—2016 — Генэральны консул Рэспублікі Беларусі ў Мюнхэне (Нямеччына). 2016—2020 — намесьнік начальніка галоўнай управы — начальнік управы аналізу, плянаваньня, візавай і тарыфнай палітыкі галоўнай консульскай управы Міністэрства замежных справаў Беларусі.

У 2020 року прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусі ў Швайцарскай Канфэдэрацыі (Бэрн).

Дыпляматычны ранг — Надзвычайны і Паўнамоцны пасланьнік 1-га клясу.

Валодае беларускай, расейскай і нямецкай мовамі. Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Профіль на бачыне амбасады Беларусі ў Швайцарыі