Помнік Сталіну (Сьвіслач)
Славутасьць | |
помнік Сталіну
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Сьвіслач (горад) |
Каардынаты | 53°2′6″ пн. ш. 24°5′32″ у. д. / 53.035° пн. ш. 24.09222° у. д.Каардынаты: 53°2′6″ пн. ш. 24°5′32″ у. д. / 53.035° пн. ш. 24.09222° у. д. |
Дата заснаваньня | 2000 |
помнік Сталіну |
По́мнік Ста́ліну — помнік генэральнаму сакратару ЦК ВКП(б), усталяваны ў 2000 року ў Сьвіслачы — адзіным горадзе ў Беларусі, дзе застаўся помнік гэтай асобе.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1939 року, неўзабаве па далучэньні Заходняй Беларусі да БССР, у Сьвіслачы быў усталяваны прыжыцьцёвы помнік Сталіну ў поўны рост[1][2]. Пасьля XX зьезду Кампартыі Савецкага Саюзу, які асудзіў культ асобы Сталіна, мясцовыя жыхары ў 1956 року скінулі ды закапалі помнік у нявызначаным месцы[3].
У канцы XX стагодзьдзя тагачасны старшыня райвыканкаму Анатоль Кузьма заняўся рэканструкцыяй Сьвіслачы. Пры гэтым у „Алею славы“, дзе знаходзіліся помнікі жаўнерам Вялікай Айчыннай вайны і Рамуальду Траўгуту, быў перанесены з цэнтру помнік Уладзімеру Леніну. Вэтэранская арганізацыя і камуністы прапанавалі ўсталяваць тут жа і помнік Сталіну. Гэтае рашэньне ў ліпені 2000 року[4] падтрымалі на паседжаньні 22 з 24 дэпутатаў раённага Савету[3]. Бюст Сталіна быў узяты з хлява ў калгасе „Вердамічы“, які па Другой сусьветнай вайне насіў імя Сталіна[1][5][2].
Знаходзіцца ў сквэры на „Алеі славы“ побач з помнікамі Рамуальду Траўгуту, Уладзімеру Леніну, Кастусю Каліноўскаму(d)[5] і жаўнерам „неабвешчанай вайны“[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б ММ. (18 сакавіка 2015) За ўскладаньне кветак да помніка Каліноўскаму ў Сьвіслачы судзяць, а да помніка Сталіну — не Палітыка. Радыё „Свабода“. Праверана 13 ліпеня 2021 г.
- ^ а б Варонка, Ганна (2 кастрычніка 2020) Каліноўскі разам са Сталіным, Траўгут з Леніным Культура. Новы Час. Праверана 13 ліпеня 2021 г.
- ^ а б Карневич 14.12.2000.
- ^ ПашОк. (9 лістапада 2019) Памятник И. В. Сталину в г. Свислочь (рас.) Шукач Праверана 13 ліпеня 2021 г.
- ^ а б Астраўцоў, Сяргей (23 верасьня 2005) Бюст Сталіна стаіць, а бюст Каліноўскага ня вытрымаў кліматычных умоваў Культура. Радыё „Свабода“. Праверана 13 ліпеня 2021 г.
- ^ Аллея памятников (рас.) Свислочь туристическая. Туристско-информационный центр Праверана 13 ліпеня 2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Михаил Карневич. Сталин возвращается в Свислочь // Биржа информации : Общественно-политический еженедельник. — Гродно, Беларусь: 14.12.2000. — № 147.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Помнік Сталіну (рас.), Глёбус Беларусі