Перайсьці да зьместу

Амазонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Амазонка (рака)»)
Рака
Амазонка

Rio de las Amazonas, Río Amazonas
Вусьце Амазонкі з космасу
Вусьце Амазонкі з космасу
Агульныя зьвесткі
Выток Мараньнён і Укаялі
Вусьце Атлянтычны акіян
Краіны басэйну Пэру, Калюмбія, Бразылія, Балівія, Вэнэсуэла, Эквадор, Гаяна
Даўжыня 7025 км
Плошча басэйну 7 050 000 км²
Месцазнаходжаньне
Амазонка на мапе

Амазо́нка (Rio de las Amazonas, Río Amazonas) — адна з найдаўжэйшых рэк у сьвеце, знаходзіцца ў Паўднёвай Амэрыцы, мае найбуйнейшы рачны басэйн (паверхня басэйна 7 млн км²) і найбольшыя водныя рэсурсы.

Уздоўж ракі растуць трапічныя лясы. Назва хутчэй за ўсё мае паходжаньне ад няправільнага пераклада назвы amacunu — «мядзьведзь водных хмур», якую распаўсюдзіў у Эўропе пасьля 1540 году Гіспан Арэлан, які першы праплыў з Андаў да вусьця.

Даўжыня ракі заўсёды была спрэчнай. Вымярэньне ўскладнялася ня толькі вызначэньнем ракі (сярод больш за 1000 прытокаў), але і дасягненьне да ўкрытых у недасяжных тэрыторыях вытокаў. У 2001 годзе была пацьверджана інфармацыя, паводле якой рака мае даўжыню 7025 км, паводле бразыльскіх зьвестак, раней прызнаваных дакладнымі, рака мае даўжыню 6515 км, а раней даўжынёй прызнавалі 6400 км.

Амазонка цячэ па тэрыторыі Пэру, Бразыліі і часткова, як памежная рака праз Калюмбію. Вытокі Амазонкі знаходзяцца ў Андах, потым рака цячэ на ўсход праз Амазонскую нізіну. Амазонка мае некалькі вытокавых рэк, у залежнасьці ад прыняцьця адной зь іх за галоўную мяняецца і даўжыня. Часьцей за галоўную раку прымаюць Укаялі, радзей Мараньнён.

У сярэднім цячэньні, ад упадзеньня Явары да ўпадзеньня Рыё Нэгра, Амазонка мае назву Solimões. Шырыня ракі ў сярэднім цячэньні даходзіць да 20 км, у ніжнім цячэньні да 100 км. Вусьце Амазонкі мае выгляд вялікай дэльты зь ілістымі, аддзеленымі адзін ад аднаго рукавамі. Найвялікшы рукаў мае пачатак за 350 км ад акіяна. У вусьці рака мае шырыню каля 80 км.

Максымальны расход вады ў вусьці даходзіць да 300 тыс. м³/с (сярэднегадавы каля 120 тыс м³/с). Так вялікая маса прэснай вады выклікае апрасьненьне акіянічнай вады на адлегласьці да 400 км ад вусьця.

Амазонка суднаходная рака на працягу 4300 км і яна зьяўляецца асноўным шляхам, які злучае паўднёвую частку Паўднёвай Амэрыкі. Караблі з водавымяшчэньнем да 5000 тон даходзяць да Манаўсу, а да 3000 тон нават да пэруанскага Ікуітасу.

Найвялікшыя гарады Амазоніі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амазонкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў