Аліўе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аліўе
Russischer Oliviersalat.JPG
Іншыя назвымаянэз зь дзічыны, сталічная
Тыпсалата
Нацыянальная страваэўрапейская, паўднёваамэрыканская
ПаходжаньнеРасея
РэгіёнЭўропа
АўтарЛюсьен Аліўе
Дата зьяўленьня1860-я гады
Асноўны складнікяйкі ўкрутую
Распаўсюджаныя складнікіагуркі, бульба, морква, каўбаса і зялёны гарошак

Аліўесалата, якую ў 1860-я гады прыдумаў францускі кухар Люсьен Аліўе ў Маскве пад назвай «маянэз зь дзічыны».

У 1920-я гады салату пераназвалі ў «сталічную», а ў яе складзе рабчыка замянілі курацінай. У паваенныя гады замест курыцы пачалі выкарыстоўваць вараную каўбасу. У 1970-я гады салата стала сьвяточнай стравай[1].

Складнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У наш час для прыгатаваньня салаты выкарыстоўваюць: па 4 вараныя бульбіны, звараныя ўкрутую яйкі і марынаваныя або сьвежыя агуркі, адну моркву, 300 грамаў варанай каўбасы, слоік зялёнага кансэрваванага гарошку вагой 200 грамаў, 3 сталовыя лыжкі маянэзу, а таксама лісьце пятрушкі і кропу[1].

Першапачаткова ж салату гатавалі з: паловы тушкі рабчыка, 2-х бульбінаў, часткі агурка, 4-х лістоў салаты, 3-х шыек ракаў, 1,5 сталовай лыжкі маянэзу, чвэрці кубка лансьпіка (выпаранае зь мяснога булёну жэле), чайнай лыжкі капэрсаў і 5 алівак[1].

Часам сьвежыя агуркі замяняюць карнішонамі. Таксама рабчыка могуць замяняць курацінай, цяляцінай і курапаткай[1].

Прыгатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У нашыя дні вараць бульбу і моркву, а яйкі ўкрутую. Затым бульбу, каўбасу, морку і яйкі наразаюць дробнымі кубікамі аднолькавага памеру. Пасьля нарэзкі агуркоў зь іх адціскаюць вадкасьць. З гарошка зьліваюць ваду, пасьля чаго яго ўсыпаюць у нарэзаныя складнікі. Затым наразаюць пятрушку і кроп ды зьмешваюць усё з маянэзам. Атраманую салату прыбіраюць на гадзіну ў лядоўню[1].

Даўней філе рабчыка наразалі брусочкамі і зьмешвалі брусочкамі бульбы і лустамі сьвежых агуркоў. Затым дадавалі аліўкі і капэрсы, пасьля чаго залівалі ўсё маянэзам. Пасьля астуджэньня салату перакладвалі ў талерку і ўпрыгожвалі ракавымі шыйкамі, лісьцікамі салаты-латука і лансьпікам[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д е Дарэвалюцыйны, савецкі, нестандартны і незвычайны «Аліўе» // Партал «Наша ніва», 31 сьнежня 2021 г. Праверана 17 студзеня 2022 г.