Перайсьці да зьместу

Арабок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рабчык»)
Арабок
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПтушкі
АтрадКурападобныя
СямействаЦецеруковыя
РодРабчыкі
ВідАрабок
Бінамінальная намэнклятура
Bonasa bonasia
Tetrastes bonasia

Арабо́к[1] або ра́бчык (па-лацінску: Tetrastes bonasia ці Bonasa bonasia) — птушка сямейства цецеруковых атраду курападобных.

Пашыраны ў лясной зоне Эўропы і Азіі. Даўжыня да 40 см, маса да 580 г. Апярэньне рабое (адсюль назва), рыжавата-шэрае зь пярэсьцінамі. Аселая птушка, селіцца парамі ў вільготных лясах, асабліва па далінах рэк. Гняздуецца на зямлі. На Беларусі найбольш трапляецца ў паўночных раёнах. Народная назва арабак.

Мае вельмі далікатнае мяса і ў адрозьненьне ад большасьці іншых дзікіх птушак (курапатак, цецярукоў, глушцоў) не патрабуе шпігаваньня і бардзіраваньня пры прыгатаваньні. У мясе адчуваецца выразны смалісты прысмак і лёгкая «гарчынка», якія можна часткова выдаліць, вымачыўшы тушку ў халодным малацэ на працягу 1—2 гадзін. Рабчык пасьпявае зварыцца ў кіпячым малацэ за 3—4 хвіліны, пасьля чаго яго можна тушыць у масьле або сьмятане, з садавінай і інш. Рабчыка можна тушыць і без адварваньня, а таксама запякаць, папярэдне абсмажыўшы на масьле або шмальцы.

Высока цаніўся і ў польскай, і асабліва ў расейскай кулінарыі, у якой да пачатку XX стагодзьдзя лічыўся адным з сымбаляў (напрыклад, рабчык «па-астраханску» — смажаныя на патэльні рабчыкі падаваліся халоднымі з чырвонай ікрой; катлеты Пажарскага з рабчыка і г. д.).

Гэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арабоксховішча мультымэдыйных матэрыялаў