Алімпійскі камітэт Паўночнай Македоніі
| Алімпійскі камітэт Паўночнай Македоніі | |
| па-македонску: Олимписки комитет на Северна Македонија | |
| Дата ўтварэньня | 1992 (34 гады таму) |
|---|---|
| Тып | Спартовае |
| Юрыдычны статус | Грамадзкае аб’яднаньне |
| Штаб-кватэра | Скоп'е |
| Месцазнаходжаньне |
|
| Старшыня | Васіль Тупуркоўскі |
| Генэральны сакратар | Сашо Папоўскі |
| Кіроўны орган | Выканаўчы камітэт |
| Матчына кампанія | Міжнародны алімпійскі камітэт |
| Сайт | Афіцыйны вэбсайт |
Алімпійскі камітэт Македоніі (па-македонску: Олимписки комитет на Северна Македонија) — арганізацыя, якая прадстаўляе Паўночную Македонію ў міжнародным алімпійскім руху. Заснаваны ў 1992 годзе, зарэгістраваны ў МАК у 1993 годзе.
У міжнародным Алімпійскім руху называўся Алімпійскі камітэт Былой Югаслаўскай Рэспублікі Македонія (Olympic Committee of the Former Yugoslav Republic of Macedonia), што адлюстроўвала нявырашанае міжнароднае пытаньне зь імем гэтай новай дзяржавы[1]. З сакавіка 2019 году завецца Алімпійскі камітэт Паўночнай Македоніі[2].
Штаб-кватэра знаходзіцца ў Скоп’е. Зьяўляецца сябрам Міжнароднага алімпійскага камітэту, Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў і іншых міжнародных спартовых арганізацыяў. Ажыцьцяўляе дзейнасьць па разьвіцьці спорту ў Македоніі.