Аляксей Русецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксей Русецкі
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Аляксей Сьцяпанавіч Бурдзялёў
Нарадзіўся 4 сьнежня 1912
сяло Студзянец, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць
Памёр 17 чэрвеня 2000
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Жанр вершы, паэмы
Мова беларуская
Дэбют 1934
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Творы на сайце Knihi.com

Аляксе́й Русе́цкі (сапр. прозьвішча Бурдзялёў; 4 сьнежня 1912, сяло Студзянец, Касьцюковіцкі раён, Магілёўская вобласьць — 17 чэрвеня 2000) — беларускі паэт.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 4 сьнежня 1912 у сяле Студзянец у сялянскай сям’і. У 1935 годзе скончыў Маскоўскі зоавэтэрынарны інстытут. Служыў у Чырвонай Арміі. З 1936 году працаваў ва ўпраўленьні саўгасаў у Мінусінску (паўднёвы захад Краснаярскага краю Расеі), у бактэрыялягічных лябараторыях Масквы і Менску. У час нямецка-савецкай вайны служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на Калінінскім, Заходнім, 3-м Прыбалтыйскім франтох. У 1947 годзе быў дэмабілізаваны. У 1947—1952 і 1960—1967 гг. працаваў літкансультантам СП БССР. У 1952—1960 гг. быў загадчыкам аддзелу публіцыстыкі часопісу «Беларусь». У 1967—1973 гг. працаваў намесьнікам галоўнага рэдактара часопісу «Полымя». У 1973—1980 гг. быў старэйшым рэдактарам рэдакцыі часопісу «Беларусь». Чалец СП СССР з 1947 году[1].

Памёр 17 чэрвеня 2000 году[2].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь першымі вершамі выступіў у друку ў 1934 годзе. Аўтар зборнікаў паэзіі «У заўтрашні свет» (1951), «Святло акон тваіх» (1959), «Усход і Захад» (выбранае, 1962), «Яго вялікасць» (паэма, 1965), «Служба святла» (1967), «Вершы і паэма» (1969), «Зямля гаворыць зорам» (паэмы і вершы, 1971), «Два колеры жыцця» (выбранае, 1973), «Позірк» (вершы і паэмы, 1977), «Паэмы» (1979), «Крокі сэрца» (1980), «Хвала жыццю» (1987) і іншыя. У 1982 годзе выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах[3].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і мэдалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1983). Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова за кнігу паэзіі «Крокі сэрца» (1981)[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. С. 468—469
  2. ^ Русецкі Аляксей Сцяпанавіч
  3. ^ а б Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. С. 469