Аляксей Пятроў
| Аляксей Пятроў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 30 красавіка 1991[1] (34 гады) | |
| Рост | 178 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2008—2014 | Шахцёр Салігорск | 20 (2) |
| 2012 | → Хваля | 11 (3) |
| 2013 | → Дынама Берасьце | 9 (1) |
| 2013 | → Іслач | 7 (0) |
| 2015—2016 | Гарадзея | 45 (12) |
| 2017 | Іслач | 5 (0) |
| 2017 | Ліда | 11 (1) |
| Зборныя | ||
| 2009 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
| 2010—2011 | Беларусь (да 21) | 3 (0) |
Аляксей Пятроў (нарадзіўся 30 красавіка 1991 году) — колішні беларускі футбаліст, нападнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў кар’еру ў салігорскім «Шахцёры». Спачатку гуляў за дубль, потым пачаў трапляць у асноўны склад. Першую палову сэзону 2012 году правёў у арэндзе ў пінскай «Хвалі», а пасьля вярнуўся ў Салігорск.
У сакавіку 2013 году на правах арэнды стаў гульцом берасьцейскага «Дынама»[2], аднак ужо ў жніўні 2013 году быў накіраваны ў арэнду да клюбу «Іслачы»[3]. У першым жа матчы ў кашулі «Іслачы» атрымаў траўму, празь якую выбыў на месяц, але пазьней вярнуўся ў асноўны склад. Па заканчэньні сэзону 2013 году вярнуўся з арэнды ў салігорскі «Шахцёр»[4], у сэзоне 2014 году гуляў пераважна за дубль салігорскага клюбу. У красавіку 2015 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[5]. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сэзон[6]. У сэзоне 2016 году звычайна выходзіў на замену на сканчэньне матчаў. Да сэзону 2017 году рыхтаваўся разам з «Гарадзеяй», але ў сакавіку 2017 году вярнуўся ў «Іслач»[7], які пакінуў у ліпені 2017 году[8]. У жніўні 2017 году перайшоў у клюб «Ліда»[9], які пакінуў па заканчэньні сэзону[10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Гарадзея | 2015 | Першая ліга | 20 | 11 |
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 25 | 1 | |
| Іслач | 2017 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 |
| Ліда | Першая ліга | 11 | 1 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aleksey Petrov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ "Динамо-Брест" пополнило пять игроков
- ↑ Трудности перехода. Посредине лета (рас.)
- ↑ «Неман» с Хачатуряном (рас.)
- ↑ «Городея» объявила о подписании Петрова, Макарова и Полякова (рас.)
- ↑ "Городея" подписала Артема Гомелько и продлила контракты с семью игроками
- ↑ Алексей Петров пополнил ряды «Ислочи» (рас.)
- ↑ Петров и Перепечко покинули «Ислочь» (рас.)
- ↑ Нападающий Алексей Петров стал игроком «Лиды» (рас.)
- ↑ «Лида» рассталась с Ходенковым и Петровым (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце берасьцейскага «Дынама» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 30 красавіка
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласьці
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Хваля» Пінск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Ліда»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты