Перайсьці да зьместу

Аляксей Гараст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Гараст
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 сакавіка 2004(2004-03-30)[1][2] (21 год)
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—2024 Шахцёр Салігорск 16 (0)
2023 Шахцёр Петрыкаў 9 (0)
2024 Шахцёр Петрыкаў 17 (2)

Аляксей Гараст (нар. 30 сакавіка 2004 году) — беларускі футбаліст, нападнік салігорскага «Шахцёра».

Выхаванец акадэміі салігорскага «Шахцёра», а таксама акадэміі АБФФ. Пасьля выпуску ўлетку 2021 году вярнуўся ў «Шахцёр», дзе пачаў абараняць колеры клюбу ў складзе дублюючай каманды. У лютым 2023 году выправіўся ў петрыкаўскі «Шахцёра»[3], у складзе якога запачаткаваў кар’еру 1 траўня ў матчы Першай лігі супраць «Макслайну». Цягам першай паловы сэзону быў гульцом ратацыі, а ўлетку вярнуўся ў Салігорск. Дэбютаваў у складзе салігорскага клюбу 8 верасьня ў матчы Найвышэйшай лігі супраць менскага «Энэргетыка»-БДУ, зьявіўшыся на замену на 92-й хвіліне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]