Аляксандар Стральцоў
Аляксандар Стральцоў | |
Намесьнік старшыні партыі БНФ | |
---|---|
2011 — май 2019 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
27 сьнежня 1970 (52 гады) |
Партыя: | Партыя БНФ |
Сужэнец: | жанаты |
Дзеці: | 4 (чатыры) |
Адукацыя: | вышэйшая, эканаміст |
Аляксандар Стральцоў — грамадзкі й дзяржаўны дзяяч Беларусі. Сябра й намесьнік старшыні партыі БНФ[1]. Месца нараджэньня — Беларусь, Менск. Час нараджэньня — 27 сьнежня 1970 году. У 1993 годзе скончыў Беларускую Дзяржаўную палітэхнічную акадэмію. З 1996 па 1999 вучыўся на асьпірантуры Навукова-дасьледчага інстытуту эканомікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь па сэкцыі «Рэгіянальная эканоміка».
Зараз робіць выкладчыкам Цэнтру бізнэс-адукацыі Эўрапейскага Гуманітарнага Ўнівэрсытэту (Вільня).
Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 1990 па 1999 году быў сябрам БНФ «Адраджэньне» — Партыі БНФ. З 1999 па 2003 гг. у знак нязгоды з падзелам арганізацыі выйшаў з партыі. Быў прызначаны намесьнікам старшыні Маладзёвай Фракцыі БНФ 1994—1996 гг. Сябра Сойму Партыі БНФ. З 2003 па 2007 гады быў намесьнікам старшыні Міжнароднай камісіі, з 2009 па 2011 быў старшынём Камісіі партыйнага навучаньня Партыі БНФ. З 2011 па 2019 гг. быў намесьнікам старшыні Партыі БНФ. У маі 2019 пакінуў Партыю БНФ у другі раз у знак нязгоды з рашэньнем старшыні партыі Рыгора Кастусёва ўзяць удзел у гей-парадзе ў Вільні (Літва). На дадзены момант не вядзе палітычнай дзейнасьці.
Веравызнаньне. Сямейны стан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Рыма-каталік. Жанаты. Мае 4 дзяцей.