Перайсьці да зьместу

Аляксандар Рыгоравіч Новік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Новік
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1994(1994-10-15)[1] (30 гадоў)
Рост 192 см
Вага 86 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2011—2012 Дынама-2[d] 33 (1)
2013 Кобрынь 8 (0)
2014 Бяроза-2010 0 (0)
2015 Колас-Мэліяратар-Дружба 16 (2)
2016 Дынама Берасьце 13 (1)
2017 Катвіца[d] 9 (1)
2017 Слонім-2017 6 (0)
2018 Смаргонь 14 (0)
2018 Тарпэда-БелАЗ 0 (0)
2019 Белшына 13 (1)
2020 Нафтан 24 (5)

Алякса́ндар Но́вік (нар. 15 кастрычніка 1994 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Выхаванец бярозаўскай ДЮСШ-1, а юнаком апынуўся ў структуры менскага «Дынама». Гуляў у Другой лізе за фарм-клюб «Дынама-2». Пасьля сэзону 2012 году «Дынама-2» спыніла існаваньне, і Новік далучыўся да «Кобрыню». У 2014 годзе папоўніў склад першалігавай «Бярозы-2010», але не правёў за яе аніводнага матчу. У сакавіку 2015 году знаходзіўся на праглядзе ў «Смаргоні», але не падышоў клюбу[2], і выніку сэзон 2015 году гуляў у камандзе «Колас-Меліяратар-Дружба».

У лютым 2016 году далучыўся да берасьцейскага «Дынама», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. 10 красавіка 2016 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, згуляўшы ў першым тайме матчу супраць «Менску» (0:3) на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У першай палове сэзону 2016 году быў трывалым гульцом асновы берасьцейцаў, аднак 24 чэрвеня ў матчы супраць «Крумкачоў» (1:2) атрымаў траўму. Вярнуўся на поле празь месяц, але страціў месца ў асноўным складзе і пачаў выступаць пераважна за дубль. У студзені 2017 году праходзіў прагляд у менскім «Дынама», але беспасьпяхова[4]. Тады ж стала вядома, што Новік пакіне берасьцейскі клюб[5]. У лютым быў на праглядзе ў гарадзенскім «Нёмане», але не зацікавіў кіраўніцтва клюбу[6]. У сакавіку 2017 году стаў гульцом клюбу трэцяга дывізіёну Польшчы «Катвіцы» з Калабжэгу[7].

Улетку 2017 году, пакінуўшы «Катвіцу», праходзіў прагляд у наваполацкім «Нафтане»[8], а пазьней некаторы час правёў у клайпедзкім «Атлянтасе»[9]. У кастрычніку 2017 году далучыўся да першалігавага «Слоніму-2017». У пачатку 2018 году праходзіў прагляд у «Крумкачах», аднак клюб ня здолеў атрымаць ліцэнзію на ўдзел у Найвышэйшай лізе. Пазьней беспасьпяхова праходзіў прагляд у «Гарадзеі», а ў сакавіку 2018 году стаў гульцом «Смаргоні». У ліпені 2018 году шляхі з смаргонцамі ў Новіка разышліся[10], бо ён накіраваўся на прагляд у жодзінскі «Тарпэда-БелАЗ», зь якім у выніку падпісаў кантракт[11]. У складзе новай каманды выступаў за дубль. У студзені 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў клюб[12].

Пасьля зыходу з жодзінскай каманды некаторы час праходзіў прагляд у «Слуцку», а пазьней далучыўся да бабруйскай «Белшыны», зь якой у сакавіку 2019 году склаў угоду[13]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе, зь лета ўжо радзей зьяўляўся на полі. У студзені 2020 году пакінуў Бабруйск. У пачатку 2020 году далучыўся да наваполацкага «Нафтану», а па заканчэньні сэзону 2020 году пакінуў каманду.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2016 Найвышэйшая ліга 13 1
Слонім-2017 2017 Першая ліга 6 0
Смаргонь 2018 Першая ліга 14 0
  1. ^ а б в Aleksandr Novik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ Толканица, Стецко и Ганич на просмотре в "Сморгони", Гайдукевич и Новик покинули команду (рас.)
  3. ^ Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским«"Динамо» (рас.)
  4. ^ Александра Новика не будет в минском "Динамо" (рас.)
  5. ^ Новик покинет брестское «Динамо», Юрьев не прошел просмотр (рас.)
  6. ^ Сотник и Новик не подошли «Неману» (рас.)
  7. ^ Экс-защитник брестского "Динамо" перешел в клуб третьего польского дивизиона (рас.)
  8. ^ Рыжко, Пацевич, Новик и Медведь на просмотре в «Нафтане» (рас.)
  9. ^ Дмитрий Мозолевский забил в ворота брестского «Динамо» (рас.)
  10. ^ "Сморгонь" рассталась с пятью футболистами (рас.)
  11. ^ Защитник Александр Новик перешел в "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  12. ^ "Торпедо-БелАЗ" расторгло контракт с Новиком (рас.)
  13. ^ Лясюк и Новик стали игроками «Белшины» (рас.) Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]