Аляксандар Перапечка
Аляксандар Перапечка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 7 красавіка 1989[1] (35 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009 | Алімп Рыга[d] | 18 (4) |
2010 | Сконта Рыга | 11 (2) |
2011 | Дынама Менск | 20 (2) |
2012 | Белшына | 14 (0) |
2013—2014 | Дынама Берасьце | 49 (9) |
2015 | Слуцак | 7 (0) |
2015 | Дынама Берасьце | 12 (1) |
2016 | Слуцак | 19 (1) |
2017 | Іслач | 7 (0) |
2018 | Тарпэда Менск | 2 (0) |
Зборныя | ||
2011 | Беларусь (да 21) | 5 (0) |
Алякса́ндар Перапе́чка (нар. 7 красавіка 1989 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распачаў кар’еру ў Менску, аднак з 2008 па 2010 гады правёў у Латвіі, выступаючы за рыскія клюбы «Сконта» і «Алімп». У сэзоне 2011 году перайшоў у склад менскага «Дынама», аднак зачапіцца за стартавы склад ня здолеў. У сакавіку 2012 году галоўны трэнэр «Дынама» Аляксандар Сяднёў параіў гульцу шукаць новы клюб, бо ў менскай камандзе на яго перасталі разьлічваць[2]. На наступны месяц Перапечка перайшоў у бабруйскі клюб «Белшына». У студзені 2013 году Аляксандар знаходзіўся на праглядзе ў наваполацкім «Нафтане», аднак клюбу ён не падышоў[3].
У сакавіку таго ж году стаў гульцом берасьцейскага «Дынама»[4]. Спачатку выступаў у асноўным складзе, потым пачаў толькі выходзіць на замену. У чэрвені галоўны трэнэр Уладзімер Курнеў перавёў Перапечку ў дубль. У верасьні, пасьля зыходу Курнева, футбаліст вярнуўся ў асноўны склад і хутка замацаваўся на пазыцыі правага паўабаронцы. У сэзоне 2014 году быў трывалым гульцом асновы берасьцейскага клюбу. Звычайна выступаў на пазыцыі левага паўабаронцы. У студзені 2015 году пакінуў «Дынама-Берасьце»[5].
У студзені 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Слуцак»[6] У чэрвені перастаў зьяўляцца на полі, і 24 чэрвеня кантракт з «Слуцкам» быў скасаваны[7]. У жніўні 2015 году вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама»[8]. У другой палове сэзону быў трывалым гульцом асноўнага складу дынанамаўцаў, але па заканчэньні сэзону пакінуў клюб[9].
У лютым 2016 году ізноў падпісаў кантракт з «Слуцкам»[10]. У лютым 2017 году знаходзіўся на праглядзе ў малдаўскім «Мілсамі»[11], а пазьней падтрымліваў форму з «Гарадзеяй»[12]. У красавіку перайшоў у клюб «Іслач»[13], які пакінуў у ліпені 2017 году[14]. У верасьні 2018 году падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[15]. Аднак згуляў за тарпэдаўцаў толькі ў двух матчах. У студзені 2019 году пакінуў каманду[16]. У чэрвені 2019 году атрымаў ліцэнзію футбольнага агента[17].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Трапіў у моладзевую зборную Беларусі перад самым чэмпіянатам Эўропы 2011 году ў Даніі, замяніўшы Уладзімера Юрчанку, які атрымаў траўму. Адразу стаў гульцом асноўнага складу зборнай і здабыў зь ёю бронзавы мэдаль. Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі, але ня трапіў на Алімпійскія гульні 2012 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Латвіі: 2010
- Бронзавы прызэр моладзевага чэмпіянату Эўропы: 2011
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Слуцак | 2015 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 |
Дынама Берасьце | 12 | 1 | ||
Слуцак | 2016 | Найвышэйшая ліга | 19 | 1 |
Іслач | 2017 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 |
Тарпэда Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 2 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Aleksandr Perepechko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Александр Седнев: «Порекомендовали Перепечко подыскивать другой клуб» (рас.)
- ^ Перепечко не подошел «Нафтану»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Брестское «Динамо» подписало контракты с Чапидзе, Сичинавой, Перепечко и Толканицей(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Перепечко покинет брестское «Динамо»
- ^ Александр Перепечко перешел в «Слуцк» (рас.)
- ^ «Слуцк» расстался с Александром Перепечко (рас.)
- ^ Александр Перепечко подписал контракт с брестским «Динамо» (рас.)
- ^ Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское «Динамо»
- ^ Александр Перепечко подписал контракт со «Слуцком» (рас.)
- ^ Перепечко не подошел «Милсами»
- ^ Перепечко поддерживает форму с «Городеей», Кучинский покинул клуб
- ^ Перепечко подписал контракт с «Ислочью» (рас.)
- ^ Петров и Перепечко покинули «Ислочь» (рас.)
- ^ Перепечко подписал контракт с минским «Торпедо» (рас.)
- ^ Минское «Торпедо» сообщило о расставании еще с четырьмя игроками (рас.)
- ^ Перепечко стал агентом
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на sports.ru (рас.)
- Нарадзіліся 7 красавіка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Алімп» Рыга
- Футбалісты клюбу «Сконта» Рыга
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты