Аляксандар Лядніцкі
Аляксандар Лядніцкі | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 ліпеня 1866[1] |
Памёр | 11 жніўня 1934[2] (68 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзеці | Wacław Lednicki[d] і Maryla Lednicka-Szczytt[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Аляксандар Лядніцкі (14 лістапада 1866, Менск, Менская губэрня — 11 жніўня 1934, Варшава) — палітычны і грамадзкі дзяяч Расейскай імпэрыі і Польшчы. Юрыст, кандыдат юрыдычных навук (1889).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 14 лістапада 1866 году ў Менску. Скончыў Менскую губэрнскую гімназію, вучыўся ў Маскоўскім унівэрсытэце, Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі ў Яраслаўлі. Узначальваў Маскоўскае рымска-каталіцкае таварыства дабрачыннасьці (1896—1917), спрыяў адкрыцьцю ў Маскве польскіх культурных арганізацыяў «Лютня», «Сокал», «Польскі дом» і інш. У 1905 годзе ўдзельнічаў у заснаваньні Канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі, у 1905—1916 чалец яе ЦК. Чалец Менскага таварыства сельскай гаспадаркі.
У 1906 годзе па пратэкцыі Эдварда Вайніловіча быў абраны дэпутатам I Дзяржаўнай думы (ад Менскай губэрні), дзе ўзначаліў Саюз аўтанамістаў. Належаў да лібэральна-дэмакратычнага кірунку краёвага руху ў Беларусі і Летуве. У польскім нацыянальным руху прапаноўваў выставіць на першы плян заклікі, якія б адпавядалі інтарэсам беларусаў і літоўцаў. У 1907 годзе выступіў з ідэяй стварэньня Прагрэсіўнай краёвай партыі, якая б адстойвала інтарэсы ўсяго краю і народаў, што насяляюць яго.
У 1916 годзе пад уплывам паражэньняў Расеі ў Першай сусьветнай вайне, канчаткова стаў прыхільнікам незалежнасьці польскіх, беларускіх і літоўскіх зямель, што прывяло і да разрыву з партыяй кадэтаў. Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі (1917) старшыня Ліквідацыйнай камісіі па справах Каралеўства Польскага. З кастрычніка 1918 году — у Варшаве, выдаваў часопіс «Tydzień Polski» («Тыдзень польскі»). У 1919 годзе — адзін з кіраўнікоў Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва на Беларусі, у 1922 годзе ўдзельнічаў у выбарах у сейм ад Саюзу крэсавай дэмакратычнай інтэлігенцыі.
З 1924 годзе працаваў юрыдычным кансультантам. У сувязі з абвінавачваньнямі ў карупцыі 11 жніўня 1934 году скончыў жыцьцё самагубствам. У 1937 годзе суд прызнаў яго невінаватым.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Аляксандар Лядніцкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ а б zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN (пол.)
- ^ а б Bibliothèque nationale de France Aleksander Lednicki // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- Нарадзіліся 15 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1866 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Памерлі 11 жніўня
- Памерлі ў 1934 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Выпускнікі Дзямідаўскага ліцэю
- Узнагароджаныя крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Краёўцы
- Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расейскай імпэрыі I скліканьня