Аляксандар Зубаў
Аляксандар Зубаў | |
Дата нараджэньня | 13 сьнежня 1936 (87 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнавец |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Зубаў (неадназначнасьць).
Алякса́ндар Васі́левіч Зу́баў (нар. 1936, Махачкала, цяпер Рэспубліка Дагестан, Расея) — беларускі мовазнавец.
Доктар філялягічных навук (1985), прафэсар (1986) і акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1996)[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1964 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «матэматыка». У 1965 годзе ўладкаваўся ў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў. У 1968-м стваў загаднікам катэдры інфарматыкі і прыкладной лінгвістыкі. У 1973 годзе ўзнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1977-м атрымаў срэбраны мэдаль Выставы дасягненьняў народнай гаспадаркі СССР. У 1985 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю[2]. У 1995 годзе стаў прарэктарам Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту[1]. У 2008-м узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[2].
Дасьледаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напісаў працы ў галіне мовазнаўства тэксту, кампутарнага мовазнаўства і штучнага інтэлекту[1] і кампутарнага навучаньня. Аўтар працаў «Апрацоўка на АС ЭВМ тэкстаў натуральных моваў» (1977) і «Праблемы нараджэньня тэксту» (т. 1—2, 1987 і 1989). Суаўтар кніг «ЭВМ аналізуе тэкст» (1989), «Асновы лінгвістычнай інфарматыкі» (т. 1—3, 1991—1993) і «Лінгвістычная інфарматыка» (1995)[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 13 сьнежня 2013. — № 235 (27600). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Зубаў, Аляксандар Васільевіч (доктар філялягічных навук, мовазнаўства, нар. 1936) // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2017 г. Праверана 22 сьнежня 2020 г.
- ^ Т. Я. Жэбіт. Зубаў Аляксандар // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 116. — 608 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0130-3
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |