Аляксандар Ваўкавыцкі
Алякса́ндар Ваўкавы́цкі (1895 — 17 красавіка 1945) — беларускі настаўнік і адзін з заснавальнікаў адукацыі ў Нараўцы, беларускі актывіст.
Аляксандр Ваўкавыцкі | |
Род дзейнасьці | настаўнік, заснавальнік школы |
---|---|
Дата нараджэньня | 1895 |
Месца нараджэньня | Забалоччына |
Дата сьмерці | 17 красавіка 1945 |
Месца сьмерці | Нараўка, Польская Рэспубліка (1918—1939) |
Грамадзянства | Польшча |
Занятак | абуджэньне беларускага нацыянальнага духу |
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў беларускай сям’і, у 1902 годзе ён пачаў навучаньне ў пачатковай школе ў Нараўцы. Пасьля яе заканчэння паступіў у сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю, а потым ён пачаў працаваць у беларускай школе ў Прыкалесі (Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці), калі яе не зачынілі немцы ў 1919г. З-за нацыянальнай палітыкі Другой Польскай Рэспублікі ён больш не мог выкладаць і да 1926 г. працаваў на ферме, а потым працаваў у Белавежскай пушчы. Ён вярнуўся працаваць восеньню 1939 г., заняўшы пасаду кіраўніка пачатковай школы ў Масева, дзе працаваў да пачатку нямецка-савецкай вайны. У 1941 г. аперацыя натхнёная Германам Гёрынгам, па стварэньні бязьлюднай зоны ў белавежскай пушчы, для зьнішчэньня подполлья ў ім,[1] вымусіла яго пакінуць навакольлі лесу. Некаторы час ён жыве ў Козлікі, а потым вяртаецца на радзіму. У 1942 г. працаваў на заводзе ў Скупаве, пасьля яго разбурэньня вяртаецца ў Нараўку. У 1941-44 гадах быў членам Беларускага камітэта — супрацоўнічай арганізацыі, якая аказвала дапамогу беларускаму народу, галоўнай задачай якой была асьветніцкая й культурная дзейнасьць і абуджэньне. Пасьля вызваленьня горада ад нацысцкай акупацыяй (ліпень 1944 г.) ён пачынае працаваць у дзяржаўнай пачатковай школе ў Нараўцы. Падаў заяву на ўступленне ў польскую рабочую партыю 22 сьнежня 1944 г,[2] быў сакратаром клуба польскай рабочай партыі ў Нараўцы. Ён быў забіты 17 красавіка 1945 г.[2] вайсковай часткай арміі Краёва пад камандаваньнем Зыгмунта Шэндзяларжа (Лупашка). Па інфармацыі Інстытута нацыянальнай памяці Ваўкавіцкі разам з сакратаром грамадзкай рады Пётрам Кабацам, войтам гміны Янам Ляшчынскім, лясьнічым Мікалаем Леўшу былі забіты па загадзе спэцыяльнага ваеннага суда арміі Краёва ў Бельску Падляскім.
Абвінавачваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2015 годзе па ініцыятыве польскіх нацыяналістаў і Інстытута нацыянальнай памяці ён стаў ахвярай кампаніі, якая скончылася ў 2017 годзе рашэньнем гміннай рады Нараўкі аб выдаленьні імя пачатковай школы Ваўкавыцкага,[3] але ў школу вярнулі яго шыльду[4]. Нягледзячы на ператрус, не было знойдзена доказаў таго, што ён быў аўтарам даносу гестапа ў 1943 г., у выніку якога Яўгенія Сядзік, маці Дануты Сядзік (пад псеўданімам Інка) была забіта[4]. На думку беларускага гісторыка, праф. Алега Латышонка з Беларускага гістарычнага таварыства й на думку мясцовых беларусаў, Ваўкавыцкі быў забіты, бо выкладаў беларускую мову, бо перш за ўсё быў актыўным беларусам, які прапагандаваў беларускую адукацыю[4]. Ён не мог выкладаць у міжваеннай Польшчы, таму ён стварыў беларускую сыстэму адукацыі падчас акупацыі, якую ў вачах арміі Краёва можна было трактаваць як варожую да іх ідэй.
Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Яго імя носіць школа, хоць польскія нацыяналісты не раз спрабавалі абылгаць ягонае імя[4][5].
Раней яго імем была названа вуліца ў Нараўка (цяпер вуліца Ліпавая)[6], яго імя было надрукавана на помніку супраць фашызму аднак пасьля рэстаўрацыі 2018 г. яго імя зьнікла.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Чытаць ад 1941г.
- ^ а б https://www.racyja.com/sumezhzha/74-gady-tamu-byu-zabity-alyaksandr-valkav/
- ^ https://www.polsatnews.pl/wiadomosc/2017-03-27/wolkowycki-przestanie-byc-patronem-szkoly-przez-oskarzenia-o-kolaboracje/
- ^ а б в г https://www.racyja.com/sumezhzha/partret-alyaksandra-valkavytskaga-vyar/
- ^ https://www.racyja.com/sumezhzha/pachatkovaya-shkola-u-narautsy-nadalej-bu/
- ^ https://mapa.targeo.pl/wolkowyckiego-aleksandra-ul/narewka-17-220/dawniej_ulica