Перайсьці да зьместу

Аляксандар Паўлаў (футбаліст)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Аляксандар Валер’евіч Паўлаў»)
Аляксандар Паўлаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 жніўня 1984(1984-08-18)[1][2] (41 год)
Рост 178 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2008 Дняпро Магілёў 149 (21)
2009—2014 БАТЭ 149 (22)
2015 Акжэтпэс 28 (2)
2016 Шахцёр Салігорск 21 (3)
2017—2018 Дняпро Магілёў 52 (2)
Зборныя
2002 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2002—2006 Беларусь (да 21) 15 (0)
2008—2013 Беларусь 13 (0)
Трэнэрскія клюбы
2022—2024 Віцебск
2025—2026 Дынама Менск

Аляксандар Паўлаў (нар. 18 жніўня 1984 году, Бялынічы) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. У 2009—2013 гадах правёў 13 гульняў за нацыянальную зборную Беларусі. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[3]. Працуе трэнэрам у штабе менскага «Дынама».

Доўгі час выступаў за магілёўскі «Дняпро», у якім дарос да нацыянальнай зборнай. У 2009 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ, у якім неўзабаве стаў адным з асноўных гульцоў. У складзе барысаўцаў пасьпяхова выступаў на розных пазыцыях у паўабароне, як то на флянзе, у цэнтры поля і ў апорнай зоне. Доўгі час ня мог цалкам выявіць свае таленты празь невялікія траўмы, прапускаючы значныя часткі сэзону.

У сэзоне 2013 году, нарэшце, усталяваў высокі бамбардзірскі паказьнік, правёўшы ў чэмпіянаце ажно 10 галоў, пры гэтым зусім нячаста зьяўляючыся ў стартавым складзе, звычайна выходзячы на замену. Дзякуючы такому выніку быў прызнаны найлепшым паўабаронцам чэмпіянату, а паводле сайта УЭФА — увогуле найлепшым гульцом[4]. Сэзон 2014 году атрымаўся для Аляксандра горшым. Гэтак футбаліст пачынаў у першай адзінаццатцы, але пасьля пачаў часьцей выходзіць на замену. У канцы сэзону часам заставаўся на лаўцы запасных. Усяго за сэзон забіў адзін гол.

У лютым 2015 году падпісаў кантракт на год з казаскім клюбам «Акжэтпэс»[5], які паводле вынікаў леташняга сэзону вярнуўся ў элітны дывізіён. Быў трывалым гульцом асноўнага складу, але ў сьнежні 2015 году стала вядома, што «Акжэтпэс» ня будзе падаўжаць супрацоўніцтва з паўабаронцам[6]. У лютым 2016 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[7], але па заканчэньні сэзону пакінуў каманду. У лютым 2017 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[8]. Стаў капітанам каманды, замацаваўся ў асноўным складзе магіляўчанаў на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У студзені 2018 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[9]. У сэзоне 2018 заставаўся капітанам і гульцом асновы, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2018 году і ўвайшоў у трэнэрскі штаб клюбу «Энэргетык-БДУ»[10].

Гуляў за моладзевыя зборныя рознага веку. У 2008 годзе выклікаўся на матчы нацыянальнай зборнай, але пасьля пераходу ў БАТЭ доўгі час не трапляў у галоўную каманду. З 2012 году зноў пачаў выступаць за зборную.

Трэнэрская праца

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У студзені 2019 году завяршыў прафэсійную кар’еру[11] і неўзабаве перайшоў на трэнэрскую працу ў сталічны «Энэргетык-БДУ»[12]. З пачатку 2020 году ачоліў клюбны дубль, а зь лета 2021 году сканцэнтраваўся на працы ў асноўнай камандзе. У лістападзе 2022 году быў прызначаны галоўным трэнэрам «Віцебску», які выбыў у Першую лігу[13]. Пасьля няўдалага пачатку сэзону 2023 году каманда пачала рэгулярна зьбіраць пункты і паводле вынікаў пераходных матчаў вярнулася ў Найвышэйшую лігу. У лістападзе 2023 году атрымаў трэнэрскую ліцэнзію катэгорыі A[14]. Увосень 2024 году нечакана сышоў з працы, каб далучыцца да трэнэрскага штабу менскага «Дынама»[15]. У ліпені 2025 году ачоліў каманду дзеля падрыхтоўкі да матчаў кваліфікацыі Лігі канфэрэнцыяў, замяніўшы Вадзіма Скрыпчанку, паводле афіцыйнай інфармацыі які сышоў у адпачынак. Фактычны да канца сэзону ачольваў каманду, але на пачатку студзеня 2026 году галоўным трэнэрам сталічнага клюбу быў прызначаны Аляксандар Шагойка. Пры гэтым трэнэр застаўся ў штабе новага адмыслоўца.

КлюбСэзонЧэмпіянат
ДывізіёнМатчыГалы
Шахцёр Салігорск2016Найвышэйшая ліга213
Дняпро Магілёў2017Найвышэйшая ліга260
2018Найвышэйшая ліга262
  1. Aleksandr Pavlov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Alyaksandr Pawlaw // FBref (анг.)
  3. Клуб Сергея Алейникова. 25 лет спустя(недаступная спасылка) (рас.)
  4. Александр Павлов — лучший игрок чемпионата Беларуси по версии сайта УЕФА (рас.)
  5. Александр Павлов перешел в казахстанский «Окжетпес» (рас.)
  6. Александр Павлов покидает "Окжетпес" (рас.)
  7. Александр Павлов подписал контракт с «Шахтером» (рас.)
  8. Павлов и Довгялло стали игроками «Днепра». Зыль и Хотов продлили контракты с клубом (рас.)
  9. Александр Павлов продлил контракт с "Днепром" (рас.)
  10. Александр Павлов вошел в тренерский штаб «Энергетика-БГУ» (рас.)
  11. Источник: Экс-полузащитник сборной Беларуси завершил карьеру (рас.) Архіўная копія ад 13 лютага 2024 г.
  12. Александр Павлов вошел в тренерский штаб "Энергетика-БГУ" (рас.)
  13. "Витебск" официально объявил о назначении Павлова (рас.)
  14. Дипломы УЕФА категории "А" вручены 24 специалистам (рас.)
  15. Александр Павлов: "Не стоит лепить трагедию из моего ухода из "Витебска". Главное — чтобы на меня не обижались" (рас.). Football.by (2024-09-06). Праверана 2025-06-26 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]