Аляксандар Вайтовіч
Аляксандар Вайтовіч | ||||
Аляксандар Паўлавіч Вайтовіч, 2005 | ||||
Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ | ||||
---|---|---|---|---|
19 сьнежня 2000 — 28 ліпеня 2003 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Папярэднік: | Павал Шыпук | |||
Наступнік: | Генадзь Навіцкі | |||
Прэзыдэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі | ||||
травень 1997 — студзень 2001 | ||||
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка | |||
Папярэднік: | Леанід Сушчэня | |||
Наступнік: | Міхаіл Мясьніковіч | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
5 студзеня 1938 (86 гадоў) в. Рачкевічы, Капыльскі раён, Менская вобласьць, БССР | |||
Дзеці: | сын | |||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
|
Алякса́ндар Па́ўлавіч Вайто́віч (5 студзеня 1938, в. Рачкевічы, Капыльскі раён, Менская вобласьць) — беларускі акадэмік, фізык, палітык.
Прэзыдэнт Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Рэспублікі Беларусь (1997—2001), Старшыня Рады Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (19.12.2000 — 28.07.2003 г.), Старшыня Міжпарлямэнцкай Асамблеі ЭўрАзЭС (2001—2002), намесьнік Старшыні Міжпарлямэнцкай Асамблеі СНД (2001—2002), удзельнік прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2006 году, лідэр Міжнароднага грамадзкага руху «Супрацоўніцтва і прагрэс» (з студзеня 2007 году), старшыня рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня (РГА) «Прававая ініцыятыва» (з лютага 2007 году); доктар фізыка-матэматычных навук (1979), прафэсар (1985), чалец-карэспандэнт (1986), акадэмік (1996) НАН Беларусі, сапраўдны чалец Эўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасьці (1995).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аляксандар Вайтовіч нарадзіўся 5 студзеня 1938 году ў вёсцы Рачкевічы Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў фізычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1960). Затым 32 гады працаваў у Інстытуце фізыкі Акадэміі навук, мінуў шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да намесьніка дырэктара па навуковай працы. Затым быў дырэктарам Інстытуту малекулярнай і атамнай фізыкі Акадэміі навук Беларусі. У 1968 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Газавы аптычны квантавы генэратар з сэлектыўнымі стратамі» і стаў кандыдатам фізыка-матэматычных навук. У 1979 годзе стаў доктарам фізыка-матэматычных навук (дысэртацыя «Магнітааптычныя эфэкты ў газавых лазерах»).
У траўні 1997 году таемным галасаваньнем быў абраны прэзыдэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У сьнежні 2000 году па прапанове прэзыдэнта Беларусі А. Г. Лукашэнкі абраны Старшынём Рады Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі II скліканьня.
28 ліпеня 2003 году Аляксандар Лукашэнка адклікаў Аляксандра Вайтовіча з паста сьпікера верхняй палаты парлямэнта, пасьля чаго той перайшоў у апазыцыю і пачаў заяўляць аб дыктатуры, нелегітымнасьці прэзыдэнта і да т. п.
Зь лістапада 2003 па цяперашні час зьяўляецца загадчыкам лябараторыі Інстытуту малекулярнай і атамнай фізыкі НАН Беларусі. Удзельнічаў у выбарах прэзыдэнта Беларусі 2006 году, аднак сышоў з выбарчай гонкі, ня здолеўшы сабраць неабходныя для рэгістрацыі 100 тысячаў подпісаў, пры гэтым заклікаў іншых апазыцыйных кандыдатаў рушыць усьлед яго прыкладу. Прымаў удзел у акцыях пратэсту на Кастрычніцкай плошчы.
У верасьні 2006 году зьвярнуўся з адчыненым лістом да прэм’ер-міністра Сідорскага з просьбай прыняць на сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта «з-за нелегітымнасьці Аляксандра Лукашэнкі».
Арганізаваў і ўзначаліў шэраг невялікіх арганізацый: «За справядлівыя выбары» (2004), Міжнародны грамадзкі рух «Супрацоўніцтва і Прагрэс» (2007).
Мае дзяржаўныя ўзнагароды:
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996),
- Ордэн «Знак Пашаны» (1981),
- Ордэн Францішка Скарыны (1998),
Працы: 25 вынаходзтваў, больш 200 навуковых прац, у тым ліку:
- Магнітаоптыка газавых лазераў. Мн., 1984;
- Лазеры з анізатропнымі рэзанатарамі. Мн., 1990 (сумесна з У. Н. Севярыковым).
Жанаты, мае сына.
Вынятка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]…Праблема складаецца ў тым, што гэта ўсё былыя плюс пэнсыянеры, якія вельмі пасьпяхова гадамі сядзелі ля кармушкі Лукашэнкі. Вайтовічы, Краўчанкі гэтыя, Казуліны і іншыя, яны ж рохкалі пры кармушцы Лукашэнкі, адужэлі, усталі на ногі, пракраліся або занялі проста здрадлівую пазыцыю…
Аляксандар Лукашэнка, 20 чэрвеня 2004 году
…Адносна Вашых абразьлівых і лжывых заяў на мой адрас адкажу коратка: не, няма і няма. Не «рохкаў пры кармушцы Лукашэнка» і не карыстаўся ёю, «адужэў і ўстаў на ногі» без усякай Вашай дапамогі (яшчэ ў той час, калі Вас за межамі арганізацый, дзе Вы працавалі, ніхто ня ведаў), не «краў», не «займаў здрадлівай пазыцыі», не «уставаў у апазыцыю», не рабіў «дурасьць за дурасьцю». За ўсе грошы, якія я атрымліваў, працуючы ў акадэміі і ў Радзе Рэспублікі, распісваўся, так што лёгка падлічыць, колькі меў гэтых грошай; у акадэміі атрымліваў больш, чым працуючы ў Радзе Рэспублікі!..
Аляксандар Вайтовіч, 28 верасьня 2004 году [1]
Папярэднік Леанід Сушчэня |
Прэзыдэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі травень 1997 – студзень 2001 |
Наступнік Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік Павал Шыпук |
Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ 19 сьнежня 2000 – 28 ліпеня 2003 |
Наступнік Генадзь Навіцкі |
Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ці патрэбен Беларусі спадарожнік Зямлі? (рас.)
- У палітыцы не павінна быць, як на могілках (рас.)
- Выснова аб законнасьці ўказу прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 431 «Аб прызначэньні рэспубліканскага рэфэрэндуму» (рас.)
- Навука як дзяржаўны прыярытэт (рас.)
- Аб выніках назіраньня за выбарамі ў палату прадстаўнікоў нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь (рас.)
- «Не дапусьціць ужываньня зброі». Зварот акадэміка Аляксандра Вайтовіча да беларускага народу (рас.)
- Дзяржаўная навуковая палітыка: Рэаліі і далягляды (рас.)
- Беларусь сёньня: Палітычны і эканамічны аспэкты, погляд у будучыню (рас.)
- Спыніць рэпрэсіі. Спыніць дыктатуру. (Доказы наяўнасьці дыктатуры ў Беларусі) (рас.)
- Зварот Акадэміка А. Вайтовіча да беларускіх выбарнікаў (стэнаграма відэазвароту) (рас.)
- Заява Генэральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь (выклад фактаў парушэньня выбарчага заканадаўства падчас выбараў) (рас.)
- Неабходна адзінства ўсіх выступоўцаў за зьмены ў краіне (рас.)
- Адкрыты ліст акадэміка А. Вайтовіча, Сідорскаму Сяргею Сяргеевічу, Прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь (рас.)
- Зварот акадэміка А. Вайтовіча да беларускага народа і заклік да кансалідацыі ў пабудове вольнай Беларусі (рас.)
- «Навуковая супольнасьць выразна адлучала…» і адлучае. Адкрыты ліст акадэміка А. П. Вайтовіча, акадэміку А. Н. Рубінаву (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 5 студзеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Выпускнікі фізычнага факультэту БДУ
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Францішка Скарыны
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія фізыкі
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Сябры Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га скліканьня
- Дактары фізыка-матэматычных навук