Альяс
| Альяс | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Аднадольныя |
| Атрад | Спарагакветныя |
| Сямейства | Асфадзелавыя |
| Род | Альяс |
| Віды | каля 400 відаў |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Aloe | |
Алья́с (па-лацінску: Aloe) — род сукулентных расьлінаў сямейства асфадзелавых. Прадстаўнікі — шматгадовыя травяністыя расьліны з доўгім гладкім мясістым лісьцем, пакрытым па краях шыпамі. Кветкі чырвоныя або жоўтыя, сабраныя ў верхавую гронку.
Назва роду паходзіць з арабскай мовы, у перакладзе зь якой яно азначае «горкі».
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Цяпер вядомыя каля 400 відаў альясу. Найбольш вядомыя сярод іх альяс дрэвападобны (лац. Aloe arborescens) і альяс вэра (лац. Aloe vera), якое ўваходзіць у склад шматлікіх лекавых і касмэтычных прэпаратаў. Зьнешні выгляд альясу вельмі разнастайны — сярод іх ёсьць дрэвападобныя формы і ліяны; сустракаюцца як гіганцкія, так і мініятурныя расьліны.
Распаўсюдвжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная «радзіма» альясу — засушлівыя вобласьці Афрыкі, Мадагаскару, Макаранэзіі і поўдзень Арабійскай паўвыспы, але дзякуючы дэкаратыўным і лекавым ўласьцівасьцям, а таксама параўнальна лёгкаму і хуткаму прыстасаваньню, шматлікія віды альяса былі натуралізаваныя ў краінах Міжземнамор’я, Індыі, Мэксыкі і Кубы. Альяс быў завезены гішпанцамі ў Эўропу, адкуль расьліна распаўсюдзілася на выспу Барбадас і ў шматлікія краіны Паўднёва-ўсходняй Азіі. Некаторыя віды культывавалі ў СССР (Закаўказьзе) як лекавыя расьліны.
Выявы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Aloe maculata (A. saponaria)
- Aloe maculata flower
- Aloe vera - Museum specimen
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |