Альфонс Тышкевіч
Альфонс Цішкевіч | |
Дэпутат Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліаньня | |
---|---|
1997 — 2000 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Лінг |
Дэпутат ВС РБ ад Шашкоўскай выбарчай акругі № 95 | |
1991 — 1995 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: |
Вячаслаў Кебіч Міхаіл Чыгір |
Дэпутат ВС БССР | |
1985 — 1991 | |
Старшыня Менскага аблвыканкаму | |
1986 — 1994 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Сяргей Лінг |
Наступнік: | Пётар Пётух |
Дэпутат ВС БССР | |
1975 — 1980 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
5 ліпеня 1938 (86 гадоў) в. Ліпкі, Смалявіцкі раён, Менская вобласьць, БССР |
Памёр: | 24 кастрычніка 2021 (83 гады) |
Партыя: | КПСС |
Адукацыя: |
Беларускі Інстытут Мэханізаваньня і Сельскай Гаспадаркі Вышэйшая Партыйная Школа пры ЦК КПСС |
Узнагароды: |
Альфонс Ільліч Цішкевіч (нарадзіўся 5 ліпеня 1938 году) — беларускі палітык, старшыня Менскага аблвыканкаму (1986—1994), дэпутат Вярхоўнага Савету БССР 9, 11, 12-га скліканьняў і Вярхоўнага Савету Беларусі (1991—1995).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 5 ліпеня 1938 году[1] ў вёсцы Ліпкі Смалявіцкага раёну.
Скончыў Менскі тэхнікум лёгкай прамысловасьці. Працоўную дзейнасьць пачаў у 1958 годзе мэханікам на швацкай фабрыцы імя Крупскай. У гэтым жа годзе паступіў у Беларускі інстытут мэханізаваньня сельскай гаспадаркі (цяперашні Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўнівэрсытэт, скончыў яго ў 1963 годзе па спэцыяльнасьці інжынэр-мэханік, завочна Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 1963 па 1967 гады працаваў інструктарам Менскага сельскага абкаму ЛКСМБ, 1-м сакратаром Вілейскага райкаму ЛКСМБ, загадчыкам арганізацыйным аддзелам Менскага абкаму ЛКСМБ.
З 1967 па 1986 гады — інструктар, намесьнік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела Менскага абкама КПБ, першы сакратар Стаўбцоўскага райкама КПБ, намесьнік загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасьці ЦК КПБ. У 1975 абраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 9-га скліканьня[2].
З 1986 па 1994 гады працаваў старшынём выканкама Менскага абласнога Савета народных дэпутатаў.
Чалец ЦК КПБ, народны дэпутат БССР і абласной Рады народных дэпутатаў.
14 студзеня 1997 году быў абраны ў Савет Рэспублікі, ад 22 студзеня 1997 году — старшыня пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы, сябра прэзыдыюму Савету[3].
У студзені 1998 году А. І. Цішкевіч быў старшынём абласнога Савету дэпутатаў.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцягу, ордэнам Дружбы народаў, мэдалямі.
- Ганаровая грамата Савету Міністраў Беларусі (1998)[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Тишкевич — Члены Совета Республики Официальный сайт Совета Республики (рас.)
- ^ Тишкевич Альфонс // Кто есть кто в Беларуси. — М.: Книжный дом «Университет», 1999. — ISBN 5-8013-0068-6
- ^ Постановление Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 22 января 1997 г. № 24-СР/I О Президиуме Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь (рас.)
- ^ Постановление о награждении А.И.Тишкевича почетной грамотой совета министров Республики Беларусь (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (рас.)
- Слюньков Николай Никитович (рас.). Псэўдалёгія. Праверана 5 красавіка 2009 г.
- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 2021 годзе
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Нарадзіліся ў Смалявіцкім раёне
- Беларускія палітыкі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня
- Беларускія інжынэры-мэханікі