Альжбета Астроская
Альжбета Астроская | |
Дата нараджэньня | 19 лістапада 1539 |
---|---|
Месца нараджэньня | Астрог |
Дата сьмерці | 1582 |
Месца сьмерці | |
Бацька | Ілья Канстанцінавіч Астроскі |
Маці | Беата Касцялецкая |
Муж | Зьміцер Сангушка Лукаш Гурка |
Альжбета (Галшка) Астроская (1539—1582), празваная «Чорнай княгіняй» — дачка Ільі і Беаты з роду Касьцялецкіх, унучка Канстанціна Астроскага. Зь дзяцінства была адзіным нашчадкам велізарнай маёмасьці, што і вызначыла яе трагічны лёс.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася пасьля сьмерці бацькі. Яе дзядзька Канстантын Астроскі (малодшы) жадаў яе шлюбу са сваім сябрам, Зьмітром Сангушкам, але маці была супраць. У 1553 годзе Сангушка гвалтоўна захапіў 14-гадовую Альжбету і павянчаўся зь ёю. Аднак Беата дамаглася каралеўскага дэкрэту аб скасаваньні шлюбу і абвяшчэньні Сангушкі па-за законам, пасьля чаго ён быў забіты родзічамі Беаты — Касьцялецкімі і Збараскімі. У 1554 годзе зноў насуперак волі Альжбеты і яе маці Жыгімонт II Аўгуст выдаў яе за польскага магната графа Лукаша з Горкі. Маці вывезла Альжбету з Польшчы і схавала яе ў дамініканскім кляштары ў Львове. У 1559 годзе туды быў выкліканы Сямён Слуцкі, які павянчаўся з Альжбетай у кляштары, ужо абкладзеным дружынай графа Лукаша. Калі скончыліся запасы вады, манахі здаліся і Альжбету адвезьлі да Лукаша, дзе яна правяла каля 14 гадоў у добраахвотным зьняволеньні. Пасьля сьмерці ў 1560 годзе Сямёна Слуцкага Беата, каб не дапусьціць да маёнткаў графа Лукаша, выйшла замуж за польскага магната Альбрэхта Ляскага, які фактычна захапіў маёнткі, абыходзіўся з жонкаю вельмі жорстка, трымаў яе пад замком. Пасьля яго сьмерці частка маёнткаў Астроскіх адышла да польскага караля. Астатнія маёнткі Альжбета, якая пасьля сьмерці Лукаша ў 1573 годзе выйшла на волю, завяшчала свайму дзядзьку Канстанціну Васілю.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Юхо І., Насевіч В. Астрожскія // ЭГБ ў 6 т. Т. 1. Мн., 1993.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Горацкага р-на. Мн., 1996. С. 26–41
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1897.
- Kuchowicz Z. Wizerunki niepospolitych niewiast staropolskich XVI – XVIII wieku. Łódź: Wydawnictwo Łódzkie, 1974.
- Kempa T. Dzieje rodu Ostrogskich. Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2002. ISBN 83-7174-971-6.
- Zagórska S. Halszka z Ostroga: Między faktami a mitami. Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2006. ISBN 83-7181-419-4.