Перайсьці да зьместу

Альбэрт Капскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альбэрт Капскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 студзеня 1997(1997-01-18)[1] (27 гадоў)
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017 Менск 2 (0)
2017 Дняпро Магілёў 9 (0)
2018 Смаргонь 13 (0)
2018 Нафтан 13 (0)
2019 Смаргонь 14 (0)
2019—2020 Арсэнал Койданаў 34 (1)
2021 Хваля 29 (2)

Альбэрт Капскі (нар. 18 студзеня 1997 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.

Выхаванец футбольнай школы «Менску». У 2014 годзе пачаў выступаць за дублюючы склад мяшчанаў, дзе быў адным з ключавых гульцоў. Пры гэтым ён быў унівэрсальным абаронцам, бо мог згуляў як у цэнтры абароны, гэтак і на флянгу, а таксама з часам стаў капітанам каманды. У чэрвені 2017 году пачаў прыцягвацца да гульняў асноўнай каманды. Дэбютаваў за клюб у Найвышэйшай лізе 24 чэрвеня 2017 году супраць «Гомля». Усяго згуляў за клюб тры матчы ва ўсіх турнірах.

У ліпені 2017 году аддадзены ў арэнду клюбу «Прамень»[2], дзе чаргаваў выхады ў першай адзінаццатцы і з лаўкі запасных. У першай палове 2018 году выступаў за клюб «Смаргонь»[3], замацаваўшыся як асноўны абаронца каманды. Не зважаючы на гэта пакінуў клюб у жніўні[4]. З жніўня 2018 году выступаў за наваполацкі «Нафтан»»[5], дзе таксама быў асноўным абаронцам, але ў лютым 2019 году зноў узгодніў кантракт з «Смаргоньню»[6].

У жніўні 2019 году далучыўся да койданаўскага «Арсэналу»»[7], які на той час спаборнічаў у Другой лізе. Тым ня менш, згуляўшы ў двух сэзонах за каманду сышоў з клюбу і прыяднаўся да пінскай «Хвалі». У Пінску быў гульцом асноўнага складу, але па заканчэньні сэзону пакінуў клюб. У студзені 2022 году таксама быў на праглядзе ў рагачоўскім «Макслайне», аднак застаўся бяз клюбу[8].

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2017 Найвышэйшая ліга 2 0
Прамень Першая ліга 9 0
Смаргонь 2018 Першая ліга 13 0
Нафтан 13 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]