Акім Курачкін
Акім Курачкін | |
Дата нараджэньня | 10 верасьня 1912 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 жніўня 2004 (91 год) |
Месца вучобы | |
Занятак | скульптар |
Акім Рыгоравіч Ку́рачкін (10 верасьня 1912, Ветка, Гомельскі павет, цяпер у Гомельскай вобласьці — 4 жніўня 2004) — савецкі беларускі скульптар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў горадзе Ветка. У 1934 годзе скончыў Беларускі мастацкі тэхнікум у Віцебску.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першай работай Курачкіна была карціна «Клім Варашылаў і Сямён Будзённы на Паўночна-Заходнім фронце»[1]. Потым працаваў у галіне станкавай и манумэнтальнай скульптуры. У мастацкіх выставах пачаў удзельнічаць з 1940 году.
Сярод работ А. Р. Курачкіна
- кампазыцыя «Абаронцы Берасьцейскай крэпасьці» (1951),
- «У тыле ворага» (1958),
- «Да апошняга дыханьня» (1961)
- партрэты Героя Савецкага Саюза А. М. Кіжаватава (1967), падпольшчыцы С. С. Панковай (1968)
і іншыя.
Курачкін аўтар помнікаў воінам Савецкай Арміі і партызанам у Слоніме (1956), Паставах (1965), Полацку (1967), Вялейцы, вёсках Грозаў Капыльскага раёну, Міхалова Бабруйскага раёну (1967), Маслакі Горацкага раёну (1983), помніка А. Ф. Мяснікову ў Магілёве (1961) і інш.
Сярод станкавых работ:
- «Малады будаўнік» (1958),
- «Поўдзень» (1965),
- «За волю, за долю» (1982),
- партрэт касманаўта Ю. Гагарына
і інш.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Надежда Куликова. Щедрый дар (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гэты шаблён прызначаны для пазначэньня літаратуры для крыніцаў, якія выкарыстоўваюцца асабліва часта.
Поўны сьпіс даступных крыніцаў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Надежда Куликова. Щедрый дар (рас.) // Вечерний Минск
- Наталья Филиппович. Метроном памяти (рас.) // Вечерний Минск
- РЕЕСТР ПРОФЕССИОНАЛЬНЫХ ХУДОЖНИКОВ Российской империи, СССР, «русского зарубежья», Российской Федерации и республик бывшего Советского Союза (XVIII—XXI вв.) (рас.)