Акалічнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Акалі́чнасьць — даданая часьціна сказу, якая абазначае месца, час, прычыну, мэту, спосаб дзеяньня, меру, ступень і адказвае на пытаньні прыслоўяў.

Акалічнасьць месца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акалічнасьць месца паказвае месца, напрамак, пачатковае й канцавое месца дзеяньня й адказвае на пытаньні дзе? куды? адкуль? дакуль?. Дзед Талаш не адразу пайшоў на сваю сядзібу. (Я. Колас). Ад Воршы да Смаргоні палеткі зацьвілі. (П. Панчанка).

Акалічнасьць часу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акалічнасьць часу абазначае працягласьць, пачатак і заканчэньне дзеяньня й адказвае на пытаньні калі? як доўга? зь якога часу? да якога часу? І вось надарыцца часамі мароз над ўсімі маразамі. (Я. Колас). Прачнуўся Сьцёпка на золаку. (В. Быкаў). А пад гарой Дняпровы хвалі зь вясны да восені шумяць. (Я. Купала).

Акалічнасьць прычыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акалічнасьць прычыны паказвае на прычыну або падставу дзеяньня й адкаўвае на пытаньні чаму? ад чаго? з-за чаго?: Чаму з табой ня выйшла, не прайшла. (Е. Лось). Ня раз у маёвую ноч дрыжэлі ад страху паны. (З. Бядуля). Усё гэта здарылася з-за Алесі. (Я. Брыль). Ён тым часам па старым вайсковым звычаі агледзеўся. (В. Быкаў).

Акалічнасьць мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акалічнасьць мэты, выражаная дзеясловам, абазначае мэту дзеяньня й адказвае на пытаньні для чаго? зь якой мэтай?: Ідуць маладыя глядзець гаспадарку. (А. Куляшоў). Буду верыць: для шчасьця жыве чалавек. (С. Грахоўскі). Ён толькі што прыехаў на службу. (Я. Колас).

Акалічнасьць спосабу дзеяньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акалічнасьць спосабу дзеяньня абазначае спосаб і якасьць дзеяньня, адказвае на пытаньні '’як? якім чынам?: Молада, хораша, звонка сьпяваў гарманіст. (Я. Брыль). Дом збудованы на славу. (П. Глебка). Я не магу рукі склаўшы сядзець. (К. Чорны).

Акалічнасьць умовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акалічнасьць умовы паказвае, пры якой умове адбываецца ці можа адбыцца дзеяньне, адказввае на пытаньне пры якой умове?: У выпадку дажджу мы заначуем у вёсцы. Ён ведаў, што ня могуць людзі не гаварыць, сабраўшыся вялікай грамадою. (К. Чорны).

Дадатковыя веды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акалічнасьці выражаюцца:

Акалічнасьці могуць выражацца таксама ўстойлівымі выразамі й непадзельнымі спалучэньнямі: Прыехаў на тую пару ў нашу вёску з горада студэнт. (К. Крапіва). Дзесяць гадоў таму назад у Вепрах не было дзяўчыны, цікавейшай за Аўгіню. (Я. Колас). Раніцай наступнага дня госьці разьяжджаліся. (У. Караткевіч). Па некалькі разоў на ноч яны прыходзілі правяраць наш сон. (Я. Брыль).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]