Перайсьці да зьместу

Авута

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Luckas-bot (гутаркі | унёсак) у 21:28, 2 чэрвеня 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Рака
Авута
Агульныя зьвесткі
Выток возера Падавута
Вусьце Дзісна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 47 км
Сярэднегадавы сьцёк 3,6 м³/с
Плошча басэйну 461 км²
Нахіл воднай паверхні 1,5 ‰

Авута — рака ў Глыбоцкім і Мёрскім раёнах Віцебскай вобласьці, правы прыток Дзісны (басэйн Заходняй Дзьвіны). Даўжыня 47 км. Плошча вадазбору 461 км². Сярэднярочны расход вады ў вусьці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰.

Асноўныя прытокі

Агульныя зьвесткі

Выцякае з возера Падавута на ўскраіне Сьвянцянскіх градаў, далей цячэ па Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну за 3 км на паўднёвы захад ад места Дзісна.

Даліна трапэцападобная, шырыня 150—250 м. Абалона высокая, шырыня 100—150 м. Рэчышча слабазьвілістае, шырыня 4—6 м у вярхоўі, 8—10 м у нізкай плыні. Каля вёскі Ялоўцы на рацэ плаціна і сажалка плошчай 18,3 га.

Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азёры, вадасховішчы/ Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.