Аватар: Шлях вады
| Аватар: Шлях вады | |
| па-ангельску: Avatar: The Way of Water[1] | |
| Жанр | навукова-фантастычны фільм[2], баявік[3], прыгодніцкі фільм[3], кінафантастыка, драматычны фільм і эпічны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | |
| Сцэнарыст | |
| Прадусар | |
| У ролях | |
| Кампазытар | Сайман Фрэнглені |
| Апэратар | |
| Мантаж | Джэймз Кэмэран, Стывэн Эліёт Рыўкін[d], Дэйвід Брэнэр[d] і John Refoua[d] |
| Вытворчасьць | 20th Century Fox, TSG Entertainment[d] і Lightstorm Entertainment[d] |
| Распаўсюд | 20th Century Fox, Fórum Hungary[d][4][4], Walt Disney Pictures[d][5] і Дыснэй+[d] |
| Дата выхаду | 2022 |
| Працягласьць | 192 хвіліна[1][6] |
| Краіна | |
| Мова | ангельская і На’ві[d] |
| Бюджэт | 250 000 000 $[1] |
| Прыбытак | $1 928 251 314 |
| Папярэдні | Аватар[d] |
| Наступны | Аватар: Вагонь і попел[d] |
| Старонка на IMDb | |
| Афіцыйны сайт | |
Аватар: Шлях вады (па-ангельску: Avatar: The Way of Water), таксама вядомы як Аватар 2 (анг. Avatar 2) — амэрыканскі навукова-фантастычны 3D-фільм рэжысэра і сцэнарыста Джэймза Кэмэрана.
Пасьля неаднаразовых пераносаў прэм’ера фільму Аватар: Шлях вады адбылася ў Лёндане 6 сьнежня 2022 году, а прэм’ера ў ЗША — 16 сьнежня 2022 году. Фільм у цэлым атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў. Фільм хвалілі за візуальныя эфэкты і тэхнічныя дасягненьні, але галоўны яго недахоп — трохгадзінная працягласьць[7]. Фільм пераадолеў мяжу ў мільярд даляраў ЗША за два тыдні, стаўшы шостым па касавых зборах[8].
У сусьветным пракаце фільм сабраў больш за 1,9 мільярды даляраў, стаўшы самым касавым фільмам 2022 году. Таксама карціна ўвайшла ў 10 самых касавых фільмаў за ўсю гісторыю кінэматографу[9].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сюжэтна зьяўляецца прамым працягам фільму Аватар 2009 году. Пасьля прыняцьця вобразу аватару салдат Джэйк Салі становіцца правадыром народа на’ві і бярэ на сябе місію па абароне новых сяброў ад карысьлівых бізнэсмэнаў зь Зямлі. Цяпер яму ёсьць за каго змагацца — ў яго выдатная жонка Найціры і дзеці. Калі на Пандору вяртаюцца да зубоў узброеныя зямляне, Джэйк гатовы змагацца зь імі.
Акторы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сэм Ўортынгтан — Джэйк Салі, былы зямлянін, які стаў На’Ві, важак клану Аматыкайя
- Зоі Салдана — Найціры, дачка былога важака клану, будучая Тсахік клану На’Ві і жонка Джэйка
- Сі Сі Эйч Паўндэр — Мо’ат, духоўны лідар Аматыкайя і маці Найціры
- Сыгурні Ўівэр — Кіры, прыёмная дачка Джэйка і Найціры[10][11]
- Кліф Кёрціс — Танавары, важак клану рыфаў Мэткайіна
- Кейт Ўінсьлет — Ронал, жонка Танавары
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нацыянальная рада кінакрытыкаў ЗША[12] і Амэрыканскі інстытут кінамастацтва[13] назвалі фільм адным зь дзесяці найлепшых фільмаў 2022 году, і ён быў намінаваны за «найлепшы фільм — драма» і за «найлепшую рэжысэрскую працу» на 80-й цырымоніі ўручэньня прэміі «Залаты глёбус».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 IMDb (анг.) — 1990.
- 1 2 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=178014.html
- 1 2 3 http://www.imdb.com/title/tt1630029/?ref_=ttfc_fc_tt
- 1 2 Terjesztésre kerülő filmalkotások és artfilmek nyilvántartása (вуг.) — NMHH.
- ↑ http://jpbox-office.fr/fichfilm.php?id=18826&view=2
- ↑ https://movies.disney.com/avatar-the-way-of-water (анг.)
- ↑ Sarah, Whitten. Avatar: The Way of Water review roundup: See it on the biggest screen possible, critics say (анг.). CNBC. Праверана 20 сьнежня 2022 г.
- ↑ Rebecca Rubin. Avatar: The Way of Water Hits $1 Billion Globally, Fastest 2022 Release to Reach Box Office Milestone (анг.). Variety. Праверана 31 сьнежня 2022 г.
- ↑ Top Lifetime Grosses. Box Office Mojo.
- ↑ BBC News — Sigourney Weaver Avatar 2 role confirmed. BBC News (18 верасьня 2011). Праверана 18 верасьня 2011 г. Архіўная копія ад 2013-02-11 г.
- ↑ Avatar 2 Movie Spoilers, Release Date: Sigourney Weaver Alive, Will Play Crucial Role in New Trilogy 16 верасьня 2014 г. Праверана 25 верасьня 2017 г.
- ↑ Top Gun: Maverick Named Best Picture by National Board of Review (анг.)
- ↑ AFI Awards Film: Avatar, Top Gun, Elvis, Fabelmans And More Make Cut; Streamers Shut Out (анг.)