Аб’яднаньне выхадцаў зь Беларусі ў Ізраілі
Аб’яднаньне выхадцаў зь Беларусі ў Ізраілі (рас. Объединение выходцев из Беларуси в Израиле, іўрыт — ארגון יוצאי בלרוס בישראל) — аб’яднаньне жыдоў-эмігрантаў зь Беларусі й таксама чальцоў іх сем’яў у Ізраілі.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя жыды пачалі прыяжджаць зь Беларусі ў Палестыну адразу з узьнікненьнем сіянісцкага руху ў сьвеце напрыканцы ХІХ ст. Асабліва алія — зыход жыдоў — узмацнілася ў 1930-1940-я. У 1946 была створаная «Арганізацыя выхадцаў зь Менску і ягонага навакольля», у заснаваньні якое бралі ўдзел шматлікія дзеячы культуры, рабіны, палітычныя дзеячы, удзельнікі сыяніскага і антыфашысцкага рухаў. 27 студзеня 1955 адбылася Першая Ўсеізраільская канфэрэнцыя-сустрэча выхадцаў зь Менску й навакольных гарадоў. Адным з удзельнікаў канфэрэнцыі быў ураджэнец Стоўпцаў Залман Шазар, 3-і прэзыдэнт Ізраілю. Ад таго часу было вырашана штогод ладзіць сустрэчы выхадцаў зь Беларусі ў лесе Бэн-Шэмэн. У 1972 была створаная каса дапамогі рэпатрыянтам імя Леі Гольдбэрг. 31 сакавіка 1976 на могілках Кір’ят-Шауль у Тэль-Авіве быў адкрыты мэмарыял памяці жыдоў-ахвяраў нацысцкага генацыду ў Беларусі. У 1975 і 1985 пад кіраўніцтвам Шлёмы Эшэн-Шашана (Разэнштэйна) былі выдадзеныя два тамы Кнігі Памяці, прысьвечаныя гісторыі Менску. Да таго-ж на іўрыце і ангельскай мове быў выдадзены «The Minsк Album». У 1995 у Менску на сродкі Аб’яднаньня й Ірэны Боляг-Герцгаймэр з Базэлю была выдадзеная кніга Арона Скіра «Еврейская духовная культура в Белоруссии». У 1985 «Арганізацыя выхадцаў зь Менску й ягонага навакольля» была перайменаваная ў «Аб’яднаньне выхадцаў зь Беларусі ў Ізраілі».
Аддзяленьні Аб’яднаньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нацэрэт-Эліт (кіраўнік Аляксандар Абрамовіч)
- Кір’ят-Ата (Люба Альтшуль)
- Арад (Уладзімер Астрахан)
- Нагарыя (Іда Вінаградава)
- Дымона (Леў Гелер)
- Бат-Ям (Барыс Голад)
- Твэрыя (Ірына Дашкевіч)
- Ор Аківа (Яўсей Дымэнт)
- Кір’ят Шмона (Леанід Зісман)
- Кір’ят-Гат (Іцгак Канэр)
- Рышон Ле Цыён (Цьві Карпэль)
- Нэтанія (Яўген Кузьняцоў)
- Кір’ят-Ям (Міхаэль Лукацкі)
- Цфат (Ларыса Лаўрова)
- Бээр-Шэва (Нэля Леўс)
- Арыэль (Міхаіл Любошыц)
- Рэхавот (Ганна Мышковіч)
- Бэйт-Шэмэш (Лена Набойшчыкава)
- Нэтывот (Нэлі Паўлоўская)
- Ерусалім (Гена Пэкер)
- Пэтах-Тыква (Барыс Пернікаў)
- Хацор Гліліт (Любоў Плумянская)
- Карміэль (Ася Пазьняк)
- Мігдаль Хаэмэк (Аляксандар Пракоф’еў)
- Афула (Ёсэф Фрыдман)
- Ашкелён (Алекс Харовіч)
- Ашдод (Ісак Цфасман)
- Маалёт (Ігар Шымановіч)
- Эйлят (Давыд Шульман)
- Ака (Рыма Ўгорчына)
- Хайфа (Іда Эціна)
- Афакім (Уладзімер Эпштэйн).
Кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1946—1967 Егуда Гардон (?-1967)
- 1967—1971 Леа Гольдбэрг (1911—1970)
- 1971—1985 Гершон Ман (Мінкоў)
- 1985—1991 Навум Дразьнін (1923—1991)
- 1991—2000 Нэхемія Макабі
- 2000— Міхаіл Альшанскі