Перайсьці да зьместу

Абрагам Кульва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абрагам Кульва
Abraham Culvensis
Помніку Абрагаму Кульву ў Янаве
Род дзейнасьці пратэстанцкі багаслоў, пэдагог
Дата нараджэньня к. 1509
Месца нараджэньня Кульва, Вялікае Княства Літоўскае
Дата сьмерці 19 чэрвеня 1545
Месца сьмерці Вільня
Прычына сьмерці сухоты
Месца вучобы
Занятак мовазнавец, перакладнік, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік
Месца працы

Абрага́м Ку́львец (Ку́льва; па-лацінску: Abraham Culvensis, па-польску: Abraham Kulwieć; к. 1509, Кульва ля Коўна (цяпер у Янаўскім раёне Летувы) — 19 чэрвеня 1545, Вільня, Вялікае Княства Літоўскае) — летувіскі пратэстанцкі дзяяч, пэдагог.

Кульвец нарадзіўся ў родавым маёнтку Кульве ля Коўна. Паходзіў з заможнага шляхецкага роду. У 1528—1537 навучаўся ў розных эўрапейскіх унівэрсытэтах: Кракаўскай акадэміі, Лёвэнскім каталіцкім, Вітэнбэрскім, Ляйпцыскім і Сіенскім унівэрсытэтах, атрымаўшы ступень доктара юрыспрудэнцыі.

Вярнуўшыся ў Вялікае Княства Літоўскае, Абрагам Кульва выкладаў у Вільні, а ў 1539—1540 з дапамогай Боны Сфорцы заклаў школу для шляхецкай моладзі. За свае лютэранскія погляды ў 1542 року быў вымушаны зьехаць і на запрашэньне прускага герцага Альбэрта пераехаў у Каралявец, дзе выкладаў іўрыт і грэцкую мову ў Альбэртынскім унівэрсытэтце. Пераклаў на летувіскую мову хрысьціянскія сьпевы, па ягонай сьмерці выдадзеныя Марцінасам Мажвідасам.

У 1545 Кульва атрымаў дазвол вярнуцца ў ВКЛ да паміраючае маці. Ужо хворы на сухоты, памёр у бацькоўскім доме ў Кульве (паводле іншых зьвестак, у Вільні).

  • «Confessio fidei Abr. Culvensis», 1543