Абмеркаваньне:Сусьветны банк

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

9 студзеня 2017 году дапоўніў артыкул на 58 кілябайт на падставе 19 крыніцаў, што 15-кратна яго павялічыла да 62 кілябайт. Ёсьць уводзіны, герархія разьдзелаў, вольныя выявы, інтэрвікі, катэгорыі і вонкавыя спасылкі. Што варта дадаць перад вылучэньнем у добрыя? (Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў)--Удзельнік:W 12:48 12 студзеня 2019 (MSK)

Часьцяком такія арганізацыі, як Сусьветны банк, Міжнародны валютны фонд альбо Міжнародная фінансавая карпарацыя падвяргаюцца крытыцы за сваю дзейнасьць. Бывае, што і з боку маргінальных груповак альбо краін трэццяга сьвету, але факт. У артыкуле адлюстраваньне крытыкі не знайшоў. Віт; гутаркі 14:56, 14 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вялікі дзякуй за заўвагу. Дадаў разьдзел Крытыка на падставе 4 крыніцаў.--Удзельнік:W 14:07 15 студзеня 2019 (MSK)
З 23 крыніцаў, толькі ~5 незалежныя: астатнія 78% належаць самому Сусьветнаму банку. Былі б замежнікі ў справе, выдалілі бы як ненадзейныя (+ кускі тэксту). Артыкулы Вікіпэдыі мусяць грунтавацца на надзейных другасных крыніцах.

--Pr12402 20 студзеня 2018

Вітаю зноў новага ўдзельніка (Вікіпэдыя:Не чапляйцеся да пачаткоўцаў + Шаблён:Парады навічку)! Дзякую за створаныя артыкулы і заўвагу. У Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу#Першасныя, другасныя і троесныя крыніцы згадваецца: «Першасныя крыніцы ... у шматлікіх сытуацыях яны могуць быць прыдатнымі». Тамсама наконт кавалкаў тэксту: «Цытаваньні мусяць суправаджацца спасылкамі на арыгінальныя крыніцы». Замежнікам ёсьць чаму павучыцца.--Удзельнік:W 14:23 21 студзеня 2019 (MSK)