Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Нікола Тэсла

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сьцяжкі ў картках

[рэдагаваць крыніцу]

Зноў пытаньне з шаблёнам сьцягафікацыя. У be-x-old сустракаюцца артыкулы пра навукоўцаў (і ня толькі) як з сьцяжкамі ў картках: Артур Комптан, Оўэн Рычардсан, так і бязь іх Люі дэ Бройль, Чандрасэкара Вэнката Раман ці проста шмат дзе нават бяз шаблёну, як тут Эдўард Мілз Пэрсэл. У Ру-Вікі ідзе з сьцяжкамі ru:Эйнштейн, Альберт, але ў амэрыканцаў — бязь іх en:Albert Einstein. Часктова гэтае пытаньне ўжо абмяркоўвалася тут Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Украінская мова, паважаны адміністратар ня сустрэў наколькі гэта бачна падтрымкі (3 удзельнікі выказаліся супраць таго, каб тлуміць галаву і прыбіраць гэтыя сьцяжкі з картак), у сувязі з гэтым лічу правамоцным вярнуць у картку выдалены шаблён сьцягафікацыя. Але, ці ня лепей у сувязі з паўсталымі супярэчнасьцямі гэтае пытаньне вынесьці на абмеркаваньне і неяк канчаткова запратакаляваць?--Mr. Sрock (гутаркі) 14:56, 12 чэрвеня 2013 (FET)

У картцы ўжо напісана «ЗША», навошта дубляваць сьцягам? Тое, што тут сьцягі вісяць, дык артыкулы розныя людзі пішуць, нехта не заўважыў. Калі ласка, напішыце на Форум пра сьцягі асобнай тэмай, вангую, будзем праводзіць галасаваньне. — Wizardist г 15:03, 12 чэрвеня 2013 (FET)

А навошта ва ўсім артыкуле выправілі частату на частасьць? Liashko (гутаркі) 23:21, 13 чэрвеня 2013 (FET)

Таму што гэтак будзе па-беларуску. --Renessaince 23:25, 13 чэрвеня 2013 (FET)
Там жа й частата. Ці гэта не па-беларуску? Liashko (гутаркі) 23:27, 13 чэрвеня 2013 (FET)
Частата ёсьць калькай на расейскую мову, частасьць — па-беларуску. --Dymitr 23:30, 13 чэрвеня 2013 (FET)
Наколькі я ведаю, у дужках падаюцца варыянты наркамаўкай. --Renessaince 11:02, 14 чэрвеня 2013 (FET)