Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Нікола Тэсла
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Артыкул са сьпісу 1000. Мой пераклад-кампіляцыя з баўгарскай, расейскай і, мінімальная частка (збольшага зноскі), з ангельскай вэрсій. Надзвычай цікавая постаць, вучоны-волат, думаю любому будзе пазнавальна прачытаць. Спадзяюся на Вашую падтрымку і захады па ўдасканаленьню магчымых хібаў!
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
- Падтрымліваю Далучайцеся, спадарства!--Mr. Sрock (гутаркі) 11:44, 12 чэрвеня 2013 (FET)
- Падтрымліваю Фактычна няма чаго камэнтаваць. Якасны артыкул. Liashko (гутаркі) 17:44, 14 чэрвеня 2013 (FET)
- Падтрымліваю Дзякую за яшчэ адзін выдатны артыкул, які адназначна павінен быць добрым. --Dymitr 23:06, 16 чэрвеня 2013 (FET)
- Падтрымліваю. Вельмі прыемна бачыць, што Mr. Spock узяўся за працу над артыкулам са сьпісу 1000, лічу, што такая пільная і ўважлівая праца ня можа ня быць адзначанай. --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:44, 25 чэрвеня 2013 (FET)
- Падтрымліваю. Раўнамерна асьветленыя ўсе пэрыяды жыцьця з асноўнымі дасягненьнямі. Артыкул добра праілюстраваны і аформлены, прысутнічаюць зноскі на аўтарытэтныя крыніцы па тэме, побач зь літаратурай для дальнейшага чытаньня. — Wizardist г +у 21:05, 25 чэрвеня 2013 (FET)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]Атрыбуцыя
[рэдагаваць крыніцу]Трэба дадаць на старонку абмеркаваньня артыкула шаблёны {{Пераклад}}, пазначыўшы паходжаньне артыкула з адпаведных разьдзелаў. — Wizardist г +у 12:26, 12 чэрвеня 2013 (FET)
- Хочаце — стаўце, я насьцярожана падыходжу да такіх прапаноў. Па-першае: акрамя вышэйпералічаных, сёе-тое браў з аднайменных разьдзелаў украінскаю, сэрбскаю, славенскаю і польскаю мовамі. Па-другое: заўважыў, напрыклад, што ўкраінскі артыкул зьяўляецца частковым перакладам расейскага і баўгарскага, у сваю чэргу расейскі зьяўляееца перакладам з баўгарскага (нешта, безумоўна, і свае), у якім выкарастана сёе-тое з ангельскага і сэрбскага адпаведнікаў. Я таксама браў і трошкі відазьмяняў паданьне матэрыялаў зь сеціва, праходзячы па спасылках, таму артыкул атрымаўся самадастатковым і пазначаць яго зараз шаблёнам пераклад няслушна (да таго ж пераклад гучыць як нешта другагатункавае, тут жа — кампіляцыя паводле матэрыялаў). Калі ж камусьці прынцыпова — калі ласка, стаўце, але я займацца такімі рэчамі ня маю жаданьня, бо ў ніводным з вышэйзгаданых артыкулаў шаблёну «пераклад» таксама няма, навошта ж быць самым талерантным (ці бюракратызаваным) у гэтым пытаньні!--Mr. Sрock (гутаркі) 14:36, 12 чэрвеня 2013 (FET)
Імя
[рэдагаваць крыніцу]У сувязі с тым, што арыгінальнае імя па-сэрбску гучыць з націскам на першы склад прапаную перанесьці старонку ў Нікала Тэсла. --Dymitr 13:15, 14 чэрвеня 2013 (FET)
- Крыніцы ў студыю. Нешта зусім ня бачна Нікалы Тэслы па-беларуску, адзін-два разы хіба. Свабода ўжывае «Ніколу». — Wizardist г +у 13:50, 14 чэрвеня 2013 (FET)
- Тады трэба націск пераставіць на другі склад у артыкуле. Ці адно ці другое, тое што зараз бачна ў артыкуле зусім не па-беларуску. --Dymitr 14:25, 14 чэрвеня 2013 (FET)
- А, усё, разабраўся. Так, тут хутчэй Нікала мусіць быць. Шукаць па slounik.org — ёсьць Нікала Макіявэлі, а ёсьць Нікола. У выпадку з Тэслай хутчэй за ўсё адбылося асваеньне расейскага (ці нават арыгінальнага) напісаньня без інфармацыі пра націск. Хай яшчэ некалькі чалавек выкажуцца. — Wizardist г +у 14:33, 14 чэрвеня 2013 (FET)
- Пакуль паводле крыніцаў схіляюся да Ніколы Тэслы. А канчаткова прапаную спыніцца на варыянце, які выкарыстоўваецца ў друкаваных энцыкляпэдыях. --Renessaince 15:39, 14 чэрвеня 2013 (FET)
- А, усё, разабраўся. Так, тут хутчэй Нікала мусіць быць. Шукаць па slounik.org — ёсьць Нікала Макіявэлі, а ёсьць Нікола. У выпадку з Тэслай хутчэй за ўсё адбылося асваеньне расейскага (ці нават арыгінальнага) напісаньня без інфармацыі пра націск. Хай яшчэ некалькі чалавек выкажуцца. — Wizardist г +у 14:33, 14 чэрвеня 2013 (FET)
- Тады трэба націск пераставіць на другі склад у артыкуле. Ці адно ці другое, тое што зараз бачна ў артыкуле зусім не па-беларуску. --Dymitr 14:25, 14 чэрвеня 2013 (FET)
Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Калі націск на першы склад, як цяпер, тады трэба Нікала, але нешта я сумняюся, ці слушна гэта.
Выпраўляць «частасьць» на памылковы варыянт, аргумэнтуючы гэта тым, што так «паўсюль у артыкуле», таксама няслушна. --Renessaince 12:01, 14 чэрвеня 2013 (FET)
- Дарэчы паслухаў перадачы пра Тэсла на гішпанскай, ангельскай, харвацкай і сэрбскай мовах, ва ўсіх іх націск на першы склад, то бок Нікала. Толькі па-расейску чамусьці націск на другі склад. Таму лічу, што трэба пераносіць старонку у Нікала Тэсла. Паводле праблемы ўжываньня слова «частасьць», то тут трэба будзь адназначным, то бок усе варыянты выпраць на «частасьць», бо варыянт «частата» ёсьць русізмам. --Dymitr 13:06, 14 чэрвеня 2013 (FET)
«Частата» цалкам беларускі варыянт, памылковым ён мусіць быць, і няслушна зусім, толькі ў галовах русафобаў, з такім самым посьпехам і такой самай прэтэнзіяй на аб'ектыўнасьць магу заявіць, што частасьць калька з польскага częstość, у процівагу дадаўшы, што ня толькі ў расейскай, але і некаторых іншых мовах сустракаецца «памылковы» варыянт — па-ўкраінску: частота, па-баўгарску: честота. Хочаце рабіць «абы не як у маскалей», калі ласка, гэта вікіпэдыя і тут кожны рэдагуе як захоча, але перш чым кідацца высокімі словамі пра калькі, зірніце для пачатку Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс).
P.s. Зрэшты я й ня супраць частасьці і Нікалы, але трэба ўсё рабіць пасьлядоўна, поўнасьцю замяняючы лексемы ў межах аднаго артыкула (як зараз ужо зроблена), а не выправіўшы адзін-два варыянты толькі разьбіваць цэласнасьць успрыманьня.--Mr. Sрock (гутаркі) 15:38, 14 чэрвеня 2013 (FET)
- Калі ласка, пачытайце ВП:В, калі яшчэ ня бачылі. --Renessaince 15:41, 14 чэрвеня 2013 (FET)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]За — 5, супраць — 0. Ва ўсіх пытаньнях быў дасягнуты кансэнсус, або абмеркаваньне не атрымала працягу безь перашкодаў для намінацыі. Артыкул атрымлівае стан добрага! — Wizardist г +у 21:05, 25 чэрвеня 2013 (FET)