Абмеркаваньне:Лыскаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зьвярнуў увагу, што асноўная назва артыкула — Лыскава, а ў артыкуле — Лыскаў. Апошнюю назву не знайшоў у ВГАБ, ГВБ, ННПБ, СННП. Але ж назва Лыскаў згадваецца ў Леаніда Маракова, Поланск – Наваградзкая вёска?, Ваўкавышчына ў першай палове ХIХ стагоддзя, на radzima.net як гміна Лыскаў. Хутчэй за ўсё, перайменаваньне адбылося яшчэ ў часы Расейскай імпэрыі. Цікавы момант: ВГАБ сьцьвярджае, што яшчэ існавала вёска Лыскава ў Расонскім раёне. --Ліцьвін (гутаркі) 17:10, 28 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Назвы на -аў/-ава (-eў/-ева, -оў/-ова) — гэта, увогуле, цяжкі выпадак. Бо з аднаго боку ёсьць прадмова пані Лемцюговай, дзе тая гаворыць пра тэндэнцыю мэтанакіраванай замены першага варыянту на другі за часамі Расейскай імпэрыі, зь іншага боку — другі варыянт не зьяўляецца цалкам небеларускім (асабліва датычна малых вёсак), таму нельга аўтаматычна замяняць адныя назвы на іншыя. У гэтым канкрэтным выпадку ня маю пэўнасьці, аднак схіляюся да назвы Лыскаў зь некалькіх прычынаў: 1) Гэта асноўная назва ў СГКП (т. 5) і адзіная ў т. 15 ч. 2, а таксама ў Энцыкляпэдычным слоўніку Бракгаўза і Эфрона ([1]); 2) Гэта старажытны замак («горад»), таму мужчынскі род тут больш дарэчы (як і ў Мсьцібаў/Мсьцібогаў, а таксама Койданаў, Лоеў, Ракаў, слуцкі Раманаў г.д.); 3) Гэтае мястэчка знаходзіцца на захадзе ВКЛ, а не поўначы / паўночным захадзе, дзе (магчыма, праз большы ўсходнебалцкі ўплыў) назвы на -ава сустракаюцца часьцей. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:40, 28 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Пра аўтаматычную замену адных назваў на іншыя ніхто і не гаворыць. Маё першае паведамленьне толькі і складаецца з спасылак на крыніцы. Таму ўсялякае перайменаваньне абавязкова павінна падмацоўвацца аўтарытэтнай крыніцай. --Ліцьвін (гутаркі) 22:52, 28 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Я нарадзіўся тут. «Лыскаў» ніколі не было асноўнай беларускай назвай. Афіцыйны ўжытак — Лыскава. Мясцовы ўжытак — Лыскава, Лыскаво (няпоўнае аканьне ў канчатку слова), гэта бяз выключэньня, зусім ніхто не гаворыць Лыскаў. Лыскаў — чыста польская назва, палянізм. Палянізм і быў занатаваны ў Бракгаўза і Эфрона, і праз век пэўна не зьяўляецца нагодай вызначаць яго як асноўную беларускую назву. Старажытныя варыянты з крыніц на іншых мовах ня бачацца падставай меркаваць па-іншаму ці пераасэнсоўваць назвы ў сваёй мове. --Valik Shybut (гутаркі) 19:32, 25 лістапада 2020 (MSK)[адказаць]
У Вялікім гістарычным атлясе Беларусі (том 2), назва Лыскаў прысутнічае на старонках 32, 34, 36, 43, 46, 48, 58, 60, 61, 62, 70, 107 (апошняя — набольш дакладная і дэталёвая мапа); Лыскава — на старонках 16, 27, 45. Сюды ж можна далучыць цытату з прадмовы Валянціны Лемцюговай да сэрыі афіцыйных даведнікаў: Прайшоўшы праз расійскую канцылярыю, зніклі або страцілі пэўнасць цэлыя словаўтваральныя тыпы беларускіх айконімаў. Напрыклад, спрадвечнабеларускія назвы сельскіх паселішчаў на –аў, –оў (-ёў), -еў, -ін (-ын) зусім свядома былі заменены на звыклыя для расіян формы на –ава, –ова (-ёва), -ева, -іна (-ына). Такім чынам, кажам Барбаро́ў, Галачэ́ў, Пало́еў, Хо́наў, Шапярэ́ў (на Магілёўшчыне), Брылёў, Віно́раў, Во́саў, Людвіко́ў, По́крашаў, Хо́растаў (на Міншчыне), а пішам Барбаро́ва, Галачо́ва, Пало́ева, Хо́нава, Шапярэ́ва, Брылёва, Віно́рава, Во́сава, Людвіко́ва, По́крашава, Хо́растава. Таксама пошук ня ведае варыянту Лыскаво [2]. Хоць зьмены назваў з -ава на -аў пад польскім уплывам (калі жыхары кажуць іначай), сапраўды, сустракаюцца — гэта, напрыклад, Параф'янава (мясц. Парфенава) на Ашмяншчыне, але на гэтае сьцьверджаньне прынамсі ёсьць крыніцы [3]. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 19:57, 25 лістапада 2020 (+03)[адказаць]
У кнізе Сьвятланы Марозавай «Сваёй веры ламаць не будзем…»: супраціў дэўнізацыі ў Беларусі (1780—1839 гады) (с. 151—153) Лыскаў прысутнічае поруч з Лыскава, ёсьць Лыскаў яшчэ ў некалькіх крыніцах: [4] (с. 233), [5] (с. 50), [6]. Гэта да таго, што форма Лыскаў — дакладна не палянізм. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:36, 25 лістапада 2020 (+03)[адказаць]
Рэч у тым, што перанесьці пад старую назву артыкул — гэта тэхнічна няцяжка, а вось перанесьці пад старыя некалькі выяваў на Вікісховішчы будзе ўжо значна значна цяжэй. Таму мне патрабуецца пэўнасьць, што беларуская традыцыйная гістарычная назва гэтага мястэчка і замка — гэта менавіта Лыскава (а ня Лыскаў) і тут патрабуецца штосьці больш важкае, чым сьцьверджаньне ўдзельніка Вікіпэдыі (што ня ёсьць вартай даверу крыніцай, бо ўсе ўдзельнікі фактычна ананімныя). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:48, 25 лістапада 2020 (+03)[адказаць]
Словы пра тое, што зараз ніхто так ня кажа ня можа зьяўляцца аргумэнтам супраць гістарычнай назвы. Таму трэба ўсюды вярнуць назву Лыскаў. На жаль, удзельнік ужо шмат што перайменаваў. --Ліцьвін (гутаркі) 14:48, 26 лістапада 2020 (+03)[адказаць]