Ісламская дзяржава
| «Ісламская дзяржава Іраку і Леванту» | |
| араб. الدولة الإسلامية في العراق والشام | |
| Чорны сьцяг з 2 надпісамі: «Мухамад — пасланец Алага» | |
| Іншыя назвы: | «Ісламская дзяржава Іраку» (да 8 красавіка 2014 г.) |
|---|---|
| Зьяўляецца часткай: | «Аль-Каіда» (да 3 лютага 2014 г.) |
| Ідэалёгія: | шавінізм |
| Этнічная прыналежнасьць: | арабы |
| Рэлігійная прыналежнасьць: | іслам |
| Лідэры: | Ібрагім Бадры(en) |
| Штаб-кватэра: | Эр-Рака(en) (Сырыя) |
| Актыўная ў: | Ірак, Сырыя |
| Дата фармаваньня: | 13 кастрычніка 2006 (19 гадоў таму) |
| Адлучылася ад: | Нарада маджагедаў у Іраку(en) |
| Праціўнікі: | Урады Іраку і Сырыі |
| Колькасьць сябраў: | 20 тыс. (2014) |
| Удзел у канфліктах: | Ірацкая вайна, Грамадзянская вайна ў Сырыі |

Тэрыторыя, кантраляваная Ісламскай дзяржавай на канец жніўня 2016 г.
Ісла́мская дзяржа́ва (Ісла́мская дзяржа́ва Іра́ку і Лева́нту) — транснацыянальная вайскова-тэрарыстычная арганізацыя, заснаваная ў кастрычніку 2006 году ў захопленым арабскімі ісламістамі ірацкім горадзе Бакуба(en) (цэнтар Дыяльскай вобласьці(en)) пад назовам Ісламская дзяржава Іраку.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прылічаная да ліку тэрарыстычных арганізацыяў заходнімі ўрадамі і іхнымі хаўрусьнікамі, як то ЗША[1], Вялікабрытаніяй[2], Аўстраліяй[3], Канадай[4], Інданэзіяй[5] і Саудаўскай Арабіяй[6]. Кантралюе шэраг паўночных тэрыторыяў Іраку (за выняткам Курдыстану) і паўночна-ўсходніх тэрыторыяў Сырыі, дзе судакранаецца з Сырыйскім Курдыстанам і Турэччынай.
Паводле свайго самаабвешчанага статусу, дзяржава зьяўляецца халіфатам, то бок прызнае за сабой рэлігійную ўладу над усімі мусульманамі па ўсім сьвеце і імкнецца атрымаць палітычны кантроль над тэрыторыямі зь пераважна мусульманскіх насельніцтвам[7], пачынаючы з тэрыторыі ў Леванце, уключаючы Ярданію, Ізраіль, Палестыну, Лібан, Кіпр і плошчу ў паўднёвай частцы Турэччыны[8].
Група, у сваім першапачатковым выглядзе, складаецца і абапіраецца на шэраг суніцкіх арабскіх тэрарыстычных паўстанцкіх групаў, у тым ліку ейнага папярэдніка арганізацыі Аль-Каіды ў Іраку. Першапачатковая мэта ісламскай дзяржавы ёсьць стварэньне халіфату ў рэгіёне суніцкай большасьці ў Іраку. Пасьля ейнага ўдзелу ў грамадзянскай вайне ў Сырыі арганізацыя ў 2014 годзе пачала вайну ў Іраку[9]. У чэрвені 2014 году паўстанцы «Ісламскай дзяржавы Іраку і Леванту» захапілі сталіцы Нінэвійскай і Салядынскай вобласьцяў на поўначы Іраку — Масул і Тыкрыт адпаведна[10]. Арганізацыя Аб'яднаных Нацыяў паведаміла пра згубу звыш 1000 чалавек у баях з «Ісламскай дзяржавай Іраку і Леванту» за чэрвень, большасьць зь якіх была мірнымі жыхарамі. Сярод іншага, паўстанцы захапілі Байджыскі нафтаперапрацоўчы завод (Салядзінская вобласьць) за 200 км на поўнач ад Багдаду[11]. 14 лістапада 2014 году Ірацкае войска вызваліла Байджы.
Мусульманскія багасловы па ўсім сьвеце не прызналі дзяржаву і адзначылі, што мусульмане не абавязаныя выказваць вернасьць гэтак званаму халіфу Абу Бакр аль-Багдадзі. У пачатку верасьня 2014 году баевікі арганізацыі апублікавалі заяву, дзе заяўлялася пра намер вядзеньня арганізацыяй паветранае вайны супраць узброеных сілаў Сырыі і захопу расейскае часткі Каўказу[12]. 31 сакавіка 2015 году Ірацкае войска вызваліла Тыкрыт. У ліпені 2017 году Ірацкае войска вызваліла Масул пры падтрымцы амэрыканскага і францускага войскаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Foreign Terrorist Organizations. Bureau of Counterterrorism
- ^ Proscribed Terrorist Organisations. Home Office
- ^ Listed terrorist organisations. Australian National Security
- ^ Currently listed entities. Public Safety Canada.
- ^ BNPT Declares ISIS a Terrorist Organization. Tempo
- ^ Saudi Arabia designates Muslim Brotherhood terrorist group. Reuters
- ^ Isis rebels declare 'Islamic state' in Iraq and Syria. BBC News
- ^ What is ISIS? — The Short Answer. The Wall Street Journal
- ^ Battle to establish Islamic state across Iraq and Syria. The Independent
- ^ Сяргей Кізіма. Хто расплачваецца за авантуры // Зьвязда : газэта. — 17 чэрвеня 2014. — № 111 (27721). — С. 2. — ISSN 1990-763X.
- ^ Надзея Юшкевіч. У Іраку зноў неспакойна // Зьвязда : газэта. — 28 чэрвеня 2014. — № 120 (27730). — С. 2. — ISSN 1990-763X.
- ^ «Ісламская дзяржава» зьбіраецца ваяваць у Чачні і на Каўказе // Радыё Свабода. — 2014.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Iraq updates. Institute for the Study of War (анг.)