Міхаіл Фінберг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Фінберг
Нарадзіўся 22 лютага 1947(1947-02-22)
Мазыр, Гомельская вобласьць
Памёр 11 сьнежня 2021(2021-12-11) (74 гады)
Прэміі
Ордэн Францішка Скарыны
Ордэн Францішка Скарыны

Міхаіл Фінберг (22 лютага 1947, Мазыр, Гомельская вобласьць 11 сьнежня 2021) — беларускі дырыгент, народны артыст Беларусі. Кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестру Беларусі, прафэсар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Сябра Камітэту па дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь. Сябра праўленьня Беларускага зьвязу музычных дзеячоў. Намесьнік старшыні грамадзкага савету па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 22 лютага 1947 году ў Мазыры. Ад самага маленства цікавіўся музыкай. Выхаванец ваеннага аркестру штабу Беларускай ваеннай акругі (1962—1966).

У 1970 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансэрваторыю (дырыгент), у 1973 годзе — асьпірантуру пры ёй.

У 1967—1970 годах — артыст аркестру Беларускага радыё і тэлебачаньня. У 1970—1987 годах — дырыгент, галоўны дырыгент аркестру Беларускага дзяржаўнага цырку. З 1987 году мастацкі кіраўнік — дырыгент Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестру Беларусі.

Сябра Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканьняў.

У 2004 годзе ў Маскве на Алеі Зорак у знак прызнаньня вялікага ўкладу Міхаіла Фінберга ва ўмацаваньне творчых сувязяў майстроў мастацтваў Расеі і Беларусі, высокага мастацкага і выканальніцкага майстэрства аркестру была закладзеная «Зорка Міхаіла Фінберга».

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1990)
  • Народны артыст Беларусі (1994)
  • Дзяржаўная прэмія Беларусі (1996)
  • Ганаровы грамадзянін Мазыра (2005)
  • Ганаровы грамадзянін Нясьвіжа (2006)
  • Ордэн Францыска Скарыны (2006) — «За значны асабісты ўклад ў развіцьцё нацыянальнай культуры, захаваньне і прапаганду лепшых музычных традыцыяў »

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]