Ірмгарда Карвацкая
| Ірмгарда Карвацкая | |
| па-нямецку: Irmgard Karwatzki | |
![]() | |
| | |
|---|---|
| 14 сьнежня 1976 — 4 лістапада 1980 | |
| 1994 — 1998 | |
| 17 кастрычніка 2002 — 18 кастрычніка 2005 | |
| 26 кастрычніка 1998 — 17 кастрычніка 2002 | |
| 10 лістапада 1994 — 26 кастрычніка 1998 | |
| 20 сьнежня 1990 — 10 лістапада 1994 | |
| 18 лютага 1987 — 20 сьнежня 1990 | |
| 29 сакавіка 1983 — 18 лютага 1987 | |
| 4 лістапада 1980 — 29 сакавіка 1983 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзілася | 15 сьнежня 1940[1][2]
|
| Памерла | 9 сьнежня 2007[1][2] (66 гадоў)
|
| Партыя | |
Ірмга́рда Карва́цкая (па-нямецку: Irmgard Karwatzki; 15 сьнежня 1940, Дуйсбург, Паўночны Райн-Вэстфалія, Нямеччына — 9 сьнежня 2007, Мёнхэнглядбах, Паўночны Райн-Вэстфалія, Нямеччына) — нямецкая палітычная дзяячка. З шляхецкага роду Карвацкіх.
Маладосьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Была дачкой партовага работніка з Дуйсбургу. Пасьля школы, скончыла гандлёвыя курсы й працавала гандлёвай служкай. Затым навучалася ў адмысловай вышэйшай навучальнай установе, якую скончыла як працаўнік органаў сацыяльнага забесьпячэньня. Была рэфэрэнткай Зьвязу нямецкае каталіцкае моладзі ў біскупстве Эсэну, а ў 1971—1976 рэфэрэнткай Каталіцкіх унівэрсытэтаў Паўночнага Райну-Вэстфаліі.
Палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сяброўка Хрысьціянскага дэмакратычнага зьвязу ад 1965, ад 1975 старшыня аддзяленьня партыі ў Райнскай вобласьці. У 1975-1977 і ў 1979-1990 уваходзіла ў склад Рады Дуйсбургу. У 1976-2005 сябар Бундэстагу ад Паўночнага Райну-Вэстфаліі. У кастрычніку 1979-чэрвені 1983 бургамістарка Дуйсбургу.
4 кастрычніка 1982-1987 парлямэнцкая статс-сакратарка фэдэральнага міністра па справах моладзі, сям’і й аховы здароўя; 12 сакавіка 1987-21 красавіка 1989 — фэдэральнага міністра адукацыі й навукі; 17 лістапада 1994-28 кастрычніка 1998 — фэдэральнага міністра фінансаў. 28 кастрычніка 1998 пакінула ўрад.
Далейшае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ад 1999 старшыня дабрачыннага таварыства і наглядальнае рады Банку Эсэнскага біскупства. Памерла ад інфаркту.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages
- 1 2 Irmgard Karwatzki // Munzinger Personen (ням.)
